КРЫНІЦЫ Б`ЮЦЬ З ГЛЫБІНЬ
 
Сучасны… Беларускі… Народны…
Кругі жыцця
Феномен мастацкай індывідуальнасці
Служэнне Беларусі
Просты і шчыры ў кожным слове
Пра чалавека з пазіцыяй
Нашчадкам у спадчыну
Каб ажыла эпоха
Гомельская областная универсальная библиотека имени Ленина
г. Гомель пл. Победы 2а
goub.org Яндекс.Метрика
Складальнікі музея
 

Іван Якаўлевіч Навуменка

 

17.02.1925 – 19.12.2006

Народны пісьменнік Беларусі (1995). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Акадэмік НАН Беларусі (1980). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1972). Доктар філалагічных навук (1969).  Прафесар (1971). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967). Лаўрэат  Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Каласа (1972). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1957).

Іван Навуменка належыць да гэтак званага “старэйшага” пісьменніцкага пакалення франтавікоў, прадстаўленнага ў беларускай літаратуры імёнамі В.Быкава, І. Мележа, Я. Брыля, А. Макаёнка, І. Шамякіна.
Яго імя шырока вядома ў рэспубліцы і за яе межамі.Іван Якаўлевіч Навуменка з’яўляецца аўтарам дванаццаці зборнікаў і апавяданняў, аповесцей, шасці раманаў і шматлікіх навуковых прац па актуальных праблемах станаўлення і развіцця беларускай літаратуры. У 1984 годзе выйшаў збор яго твораў у 6-і тамах. Многія творы Івана Якаўлевіча перакладзены на рускую, літоўскую, латышскую і іншыя мовы.
Іван Навуменка – яркі, самабытны талент, чалавек з багатай біяграфіяй, якая ўвабрала ў сябе ўсё, чым жыла краіна ў час калектывізацыі, у гады першых пяцігодак і ў ваенныя гады. Пісьменнік, гаворачы словамі Герцэна, у дачыненні да самога сябе, “імкнуўся ў кожным сачыненні сваім бачыць асобную часцінку душы сваёй”.
Дзейнасць  Івана Навуменкі   літаратурная,  навуковая, навукова-арганізацыйная, грамадская -  пры ўсёй сваёй шматграннасці выглядае як цэласнасць, своеасаблівы сінтэтызм, які спалучае жывую мастакоўскую рэакцыю аўтара на падзеі – сучасныя або аддаленыя ў часе – з акадэмізмам мастацкага мыслення. Рознаскіраванасць інтарэсаў, жывая цікавасць да розных сфераў чыннасці – несумненна з’яўляецца  часткай творчай індывідуальнасці Івана Навуменкі.
Вядомы пісьменнік пражыў годнае жыццё, вартае грамадзяніна-патрыёта. Ён любіў людзей, дбаў пра іх нацыянальную душу, да канца быў верны сваёй Айчыне і свайму прызванню.

Раздзелы музея:

  • У першым раздзеле электроннага музея, прысвечанага знакамітаму беларускаму пісьменніку Івану Навуменку, падаюцца тэксты афіцыйных папер, пералік ўзнагарод, якіх быў удастоены наш знакаміты зямляк, а таксама матэрыялы, што маюць дачыненне да гэтай тэмы.
  • Другі раздзел складае пісьменніцкая біяграфія. У ім змяшчаецца інфармацыя аб дзяцінстве  пісьменніка, яго жыццёвых шляхах і пуцявінах, матэрыял аб  станаўленні Івана Навуменкі як творчага чалавека. Раздзел утрымлівае таксама звесткі аб  родных і блізкіх пісьменніка. Дапаўняецца фотаздымкамі з сямейнага фотаархіва.
  • Трэці раздзел. Самы аб'емны і ёмісты раздзел віртуальнага музея прысвечаны творчасці пісьменніка. Тут можна знайсці цікавыя артыкулы аб яго творчай біяграфіі, крытычныя і літаратуразнаўчыя матэрыялы пра кнігі пісьменніка, а таксама малавядомыя звесткі пра творчую спадчыну Івана Навуменкі.
  • Чацвёрты раздзел. Навуковая спадчына пісьменніка і літаратуразнаўцы Івана Навуменкі, а таксама рэцэнзіі на яго навуковыя працы змяшчаюцца ў гэтым раздзеле.
  • Пяты раздзел музея складаецца з інтэрв’ю пісьменніка, яго аўтабіяграфіі, ўласных успамінаў, а таксама з дзённікаў Івана Навуменкі і анкет, якія праводзіліся літаратурнымі часопісамі, газетамі, іншымі выданнямі.
  • Шосты раздзел. Вынікі даследавання творчай спадчыны Івана Навуменкі знайшлі сваё адлюстраванне ў гэтым раздзеле, дзе змешчаны бібліяграфічны спіс літаратуры аб яго жыцці і творчасці.
  • Сёмы раздзел змяшчае спіс твораў, што засталіся ў спадчыну будучым пакаленням пасля жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, вучонага і грамадскага дзеяча Івана Якаўлевіча Навуменкі.
  • Восьмы раздзел. Фотаздымкі, змешчаныя ў гэтым раздзеле апавядаюць аб навуковай, грамадскай і творчай старонках жыцця пісьменніка.


GOUB