КРЫНІЦЫ Б`ЮЦЬ З ГЛЫБІНЬ
 
Галоўная
Сучасны… Беларускі… Народны…
Феномен мастацкай індывідуальнасці
Служэнне Беларусі
Просты і шчыры ў кожным слове
Пра чалавека з пазіцыяй
Нашчадкам ў спадчыну
Фотастаронка
Каб ажыла эпоха
Гомельская областная универсальная библиотека имени Ленина
г. Гомель пл. Победы 2а
goub.org Яндекс.Метрика
 

КРУГІ ЖЫЦЦЯ

 

1 2 3 4 5 6 7 >>>

Пісьменніцкая біяграфія – так можна коратка ахарактарызаваць бягучы раздзел. У ім змяшчаецца інфармацыя аб дзяцінстве  пісьменніка, яго жыццёвых шляхах і пуцявінах, матэрыял аб  станаўленні Івана Навуменкі як творчага чалавека. Раздзел утрымлівае таксама звесткі аб  родных і блізкіх пісьменніка. Дапаўняецца фотаздымкамі з сямейнага фотаархіва.

Змест раздзела:

Жыццёвы і творчы шлях Івана Навуменкі тыповы для яго пакалення. Нарадзіўся будучы пісьменнік 16 лютага 1925 года ў мястэчку Васілевічы на Гомельшчыне.
Маленства Івана Навуменкі прыпала якраз на той час, калі па пыльнай вуліцы прагрукатаў першы трактар, а ў бязвоблачным блакіце неба, перастаючы быць дзівам, праляцеў самалёт. З усяго, што запала ў душу будучага пісьменніка, найбольш запамяталіся птушкі і кнігі. Птушак прыносіў дамоў, бо хацеў пачуць іх спеў, а потым выпускаў на волю. Цягу да выключнага, незвычайнага падтрымлівалі творы І. С. Тургенева, М. В. Гогаля, Л. М. Талстога, потым Жуля Верна, Майн Рыда, Аляксандра Дзюма. На вучобу глядзеў, як на вялікую адказную справу. За адзін год скончыў два класы – восьмы і дзевяты. Шчаслівыя мары пра самастойнае будучае пачалі яшчэ больш вабіць юнака. Ён бачыў сябе на парозе сваёй першай бясхмарнай самастойнасці, якая прываблівала ўсімі колерамі юнацкага жыцця.
Але марам не дала збыцца вайна, якая нечакана змяніла светлыя чароўныя жыццёвыя згадкі. Як і многія яго аднагодкі, юнак становіцца на шлях барацьбы супраць фашысцкіх заваёўнікаў. Мала школьных сяброў, яго равеснікаў засталося, многія загінулі – хто раней, хто пазней… “Ёсць такі выраз, скажа будучы пісьменнік, – аптымістычная трагедыя. Так мы бачылі вялікую мэту, мы вялі справядлівую, вызваленчую вайну, і ахвяры былі апраўданы мэтай. І ўсё ж смерць маладых хлопцаў гэта балюча і цяпер”.
Васемнаццаці і дзевятнаццацігадовыя юнакі і дзяўчаткі, якія не паступілі ў інстытуты, не паспелі ажаніцца, не пакінулі дзяцей – пайшлі абараняць Радзіму. Многім з іх было суджана загінуць, але ніхто з іх не здрадзіў сваім патрыятычным прынцыпам. Вось пра ўсё пра гэта вельмі хацелася напісаць. “Так што тэма гэтая для мяне, – як уласна прызнаецца пісьменнік, – вельмі блізкая, можна сказаць – асабістая”.
І. Навуменку, як і яго героям, у навальнічным 41-м споўнілася семнаццаць. За час суровых выпрабаванняў юнак не толькі з блізку пабачыў жахі акупацыі, але і набыў немалы жыццёвы досвед: ён быў арганізатарам і актыўным удзельнікам камсамольскага падполля ў мястэчку Васілевічы (Рэчыцкага раёна), потым – разведчыкам дэсантнай групы, сувязным і байцом партызанскай брыгады імя Панамарэнкі, а пасля вызвалення Прыдняпроўскага Палесся восенню сорак трэцяга года прайшоў па франтавых дарогах ад Карэльскага перашыйка да Усходняй Прусіі і Сілезіі.
Пасля вызвалення Беларусі першыя шэсць гадоў працаваў карэспандэнтам мазырскай абласной газеты “Бальшавік Палесся” і рэспубліканскай газеты “Звязда”. Жыццёвыя ўражанні пашырылі паездкі па раёнах, сустрэчы з людзьмі. Толькі за адзін сорак дзевяты год, напрыклад, напісаў і апублікаваў каля ста допісаў, замалёвак і нарысаў, пра калгаснікаў і працоўных Мазырскага, Васілевіцкага і Калінкавіцкага раёнаў. За карэспандэнцкі перыяд будучы пісьменнік змясціў у абласным і рэспубліканскім друку рэцэнзіі на творы П. Пестрака, А. Ганчара, А. Куляшова, І. Мележа, Т. Хадкевіча, А. Вялюгіна, а таксама літаратурныя артыкулы пра Я. Купалу і Я. Коласа.
Адначасова завочна вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на філалагічным факультэце.
Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1950) і аспірантуры пры ім (1954) працаваў загадчыкам аддзела прозы рэдакцыі часопіса “Маладосць”. Выкладаў беларускую літаратуру і загадваў кафедрай беларускай літаратуры ў БДУ (1958-1973). У 1973-1982 гг. Іван Навуменка – дырэктар Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі, у 1982-1991 гг. – віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1991 – акадэмік АН  Беларусі.

Іван Навуменка

Іван Якаўлевіч Навуменка – празаік, літаратуразнаўца. Народны пісьменнік Беларусі (1995). Акадэмік (1980), член-карэспандэнт (1972) НАН Беларусі, доктар філалагічных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). Аўтар літаратуразнаўчых прац "3 глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа" (1960), "Пісьменнікі-дэмакраты" (1967), "Кніга адкрывае свет" (1978), "Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці" (1982), "Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа" (1988), "Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч" (1992), "Змітрок Бядуля" (1995), "Максім Багдановіч" (1997). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі 1967 г. (за зборнік "Таполі юнацтва”),  Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа 1972 г. (за літаратуразнаўчыя даследаванні "Янка Купала. Духоўны воблік героя", "Якуб Колас. Духоўны воблік героя").

Аўтар зборнікаў апавяданняў, аповесцяў "Семнаццатай вясной" (1957), "Хпопцы-равеснікі"(1958), "Верасы на выжарынах" (1960), "Бульба" (1964), "Таполі юнацтва" (1966), "Вераніка" (1968), "Тая самая зямля" (1971), "Падарожжа ў юнацтва" (выбранае, 1972), "Замяць жаўталісця" (1976), "Пераломны ўзрост"(1986), "Водгулле далёкіх вёснаў" (1989), раманаў "Сасна пры дарозе"(1962), "Вецер у соснах"(1967), "Сорак трэці"(1973), "Смутак белых начэй " (1979), "Летуценнік " (1984), "Асеннія мелодыі"(1987), аповесцяў для дзяцей "Вайна каля Цітавай копанкі"(1959), "Капитан Степь идет в разведку"(з В. Мамантавым, 1982), п'есы "Птушкі між маланак"(1982), трылогіі "Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва" (1997) і яе працягу "Любімы горад" (1999).
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1957 г.

Якаў Піліпавіч Навуменка, бацька пісьменніка і сястра маці Анастасія Пятроўна. 1950 год.

Якаў Піліпавіч Навуменка (14.10.1900, мястэчка Васілевічы Рэчыцкага раёна – 27.05.1966, пахаваны ў Васілевічах) – бацька Івана Навуменкі. Закончыў поўны курс – 4 класы – мясцовай царкоўна-прыходскай школы. Паходжаннем з сялянаў. Усё жыццё працаваў стрэлачнікам на чыгунцы. Справу выконваў старанна. Як казала жонка, на ўчастку Якава Піліпавіча не было ніводнай чыгуначнай аварыі. А пазнаёміліся яны так: два разы юнак прыязджаў з Васілевічаў у Бабічы (12 км) на вечарынку з дзяўчынаю “кадрэлю” патанцаваць, а пасля заслаў сватоў і звёз маладую жонку ў сваё мястэчка.
У Івана Якаўлевіча Навуменкі і яго жонкі Ядвігі Паўлаўны нарадзілася трое дзяцей.

 

На фота: Якаў Піліпавіч Навуменка, бацька пісьменніка і сястра маці Анастасія Пятроўна. 1950 год.

Марыя Пятроўна Навуменка, маці пісьменніка.

Марыя Пятроўна Навуменка (у дзявоцтве Смяян; 8.02.1902, в. Бабічы Рэчыцкага раёна – 10.10.1984, г. Васілевічы Рэчыцкага раёна, пахавана на мясцовых могілках побач з мужам) – маці Івана Навуменкі. Непісьменная. Разам з мужам выхавала трох сыноў: Івана (1925-2006), Мікалая (1928-2003), Уладзіміра (н. 1932).

 

На фота: Марыя Пятроўна Навуменка, маці пісьменніка.

 

Ядвіга Паўлаўна Навуменка, жонка пісьменніка.

Ядвіга Паўлаўна Навуменка (у дзявоцтве Іконнікава; 3.02.1929, г. Мінск – 28.03.2000, пахавана на Кальварыйскіх могілках сталіцы) – жонка Івана Навуменкі. Закончыла гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1953), аспірантуру пры гэтай установе (1956). Пазнаёміліся ў час студэнцтва. Пажаніліся ў 1955 г. Ядвіга Паўлаўна працавала дацэнтам гістфака БДУ на кафедры гісторыі дасавецкага перыяду.

 

На фота: Ядвіга Паўлаўна Навуменка, жонка пісьменніка.


На фота: дзеці пісьменніка: Валерыя, Таццяна, Павел.

Валерыя Іванаўна Навуменка (н. 17.05.1959, г. Мінск) закончыла з залатым медалём сярэднюю школу № 24 г. Мінска з лінгвістычным ухілам, Мінскі медінстытут (1982). Урач-афтальмолаг, кандыдат медыцынскіх навук. Працуе на кафедры вочных захворванняў Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта.
Таццяна Іванаўна Навуменка (н. 1.04.1961, г. Мінск) закончыла адзінаццацігадовую музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Інстытут імя Гнесіных у Маскве. Там выйшла замуж. Кандыдат мастацтвазнаўства. Прарэктар па навуцы Расійскай Акадэміі музыкі імя Гнесіных. Аўтар падручнікаў "Музыка" для V–VІІІ класаў агульнаадукацыйных школ.
Павел Іванавіч Навуменка (н. 10.02.1964, г. Мінск) з залатым медалём закончыў сярэднюю школу № 23 г. Мінска з паглыбленым вывучэннем фізікі і радыёэлектронікі, скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1986). Кандыдат філалагічных навук. Дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ.

 

                

Да зместу

Пра талент яркі, самабытны

Віктар Саковіч

У самым канцы мінулага года рэкламна-выдавецкая фірма "Белы вецер" выпусціла ў свет кнігу "Іван Навуменка". Аўтарам яе з'яўляецца жыхарка Калінкавіч, выкладчыца Мазырскага педінстытута Людміла Аляксееўна Піскун. Кніга выйшла ў серыі "Народныя пісьменнікі Беларусі".
Імя Івана Навуменкі шырока вядома не толькі ў Беларусі, але і дялёка за яе межамі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, акадэмік Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь І.Я. Навуменка з'яўляецця аўтарам дванаццаці зборнікаў апавяданняў, аповесцей, шасці раманаў і мноства навуковых прац па актуальных праблемах станаўлення і развіцця беларускай літаратуры.
Жыццёвы і творчы шлях Івана Навуменкі тыповы для людзей яго пакалення. Нарадзіўся ён 16 лютага 1925 года ў мястэчку Васілевічы. Тут жа пайшоў у школу. Вучыўся вельмі добра: за адзін год скончыў два класы – восьмы і дзевяты. Яму ішоў толькі семнаццаты год, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, таму ў армію хлопца не ўзялі. Але, будучы гарачым патрыётам сваёй Радзімы, Іван Навуменка з першых месяцаў варожай акупацыі пачаў думаць аб тым, як змагацца з гітлераўскімі захопнікамі. Ён стаў адным з арганізатараў і актыўных удзельнікаў камсамольскага падполля ў Васілевічах, потым – разведчыкам дэсантнай групы, сувязным і байцом партызанскай брыгады імя Панамарэнкі, а пасля вызвалення Чырвонай Арміяй Прыдняпроўскага Палесся восенню 1943 года стаў яе байцом і прайшоў франтавымі дарогамі ад Карэльскага перашыйка да Усходняй Прусіі і Сілезіі.
Пасля дэмабілізацыі першыя шэсць гадоў працаваў карэспандэнтам мазырскай абласной газеты "Бальшавік Палесся" і рэспубліканскай газеты "Звязда". Працаваў натхнёна, творча. Толькі за адзін 1949-ы год, напрыклад, ён напісаў і надрукаваў каля ста допісаў, замалёвак і нарысаў пра калгаснікаў, рабочых і служачых Мазырскага, Калінкавіцкага і Васілевіцкага раёнаў. Пазней Іван Навуменка пісаў, што "журналісцкая дзейнасць станоўча ўплывае на асобу пісьменніка, дапамагае яму ў назапашванні жыццёвых назіранняў". I гэта ў спалучэнні з вучобай (завочна) на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які закончыў у 1950 годзе. У 1954 годзе Іван Навуменка паспяхова закончыў вучобу ў аспірантуры БДУ і стаў працаваць загадчыкам аддзела прозы рэдакцыі часопіса "Маладосць". Потым выкладаў беларускую літаратуру і загадваў кафедрай беларускай літаратуры ў БДУ (1958–1973 гг). У 1973-1982 гадах Іван Навуменка – дырэктар Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі, у 1982-1991 гадах – віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, з 1991 года – акадэмік АН Беларусі.
Успамінаючы свой шлях у літаратуру, Іван Навуменка пісаў: "Памятаю, першы верш – ну, вядома, нават не вучнёўскі, а нешта такое дзіцячае напісаў яшчэ ў другім класе". А сталае апавяданне І.Навуменка надрукаваў толькі ў 1955 годзе, у трыццацігадовым узросце. Вядома, першае выступленне ў літаратуры чалавека з такім ўзростам – само па сабе адметная з'ява. Яна ў большасці выпадкаў сведчыць пра тое, што чытач будзе мець справу з асобай, якая ўзбагачана пэўным жыццёвым вопытам і вызначыла ўжо сваё літаратурна-мастацкае крэда, ідэйна-эстэтычны ідэал.
Людміла Піскун у сваёй манаграфіі, а менавіта да гэтага жанру можна аднесці яе кнігу, глыбока і ўсебакова аналізуе не толькі жыццёвы шлях славутага пісьменніка, але і яго творчасць і нават асобныя творы, аб чым сведчаць ужо назвы раздзелаў "Жыццёвы шлях", "Навелістыка", "Творы на вясковую тэматыку", "Коласаўскія традыцыі", "Раманны характар", "Драма", "Птушкі між маланак", "Аповесці", "Жаночыя вобразы" і інш.
Кніга напісана добрай літаратурнай мовай. Аўтар знаёміць сваіх чытачоў з творчай манерай пісьменніка, яго светапоглядам. Не сумняваюся, што яе з цікавасцю прачытаюць не толькі студэнты філалагічных факультэтаў ВНУ, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, вучні старэйшых класаў, але і ўсе тыя, хто хоча больш ведаць пра сваю Бацькаўшчыну, пра культуру беларускага народа, пра яе літаратуру.

Да зместу

Пісьменніка нараджае зямля

Л. Беленькая

Менавіта кніга адкрыла свет нашаму знакамітаму пісьменніку-земляку І.Я. Навуменку. Пра сябе ён піша: «Многа чытаў кніг, рана пачаў іх чытаць, дзесьці з другога-трэцяга класа. Гэта была радасць жыцця – мець кніжку».
Па-рознаму прыйшлі беларускія пісьменнікі ў літаратуру. Адны – з вайны, другія ад мірнага жыцця. Але ў кожнага з іх ёсць свой родны кут, свая зямля, якая натхняла, давала крылы для творчага ўзлёту. Так, невялічкі гарадок Васілевічы, дадзены лёсам пісьменніку I. Навуменку, дзякуючы яго таленту становіцца славутым на ўсю Беларусь.
50 год працуе Іван Якаўлевіч на літаратурнай ніве.
А нарадзіўся наш славуты зямляк у сям'і чыгуначніка ў 1925 годзе. Сталасць да яго прыйшла рана і супала з суровымі гадамі Вялікай Айчыннай вайны, калі ён быў удзельнікам камсамольскага падполля, потым сувязным партызанскага атрада імя Панамарэнкі.
Пасля заканчэння вайны працаваў карэспандэнтам Мазырскай абласной газеты “Бальшавік Палесся” і рэспубліканскай “Звязды”. Скончыў філалагічны факультэт БДУ.
У 1957 годзе выйшла першая невялічкая кніга I. Навуменкі “Сямнаццатай зясной”. Затым – зборнікі аповесцей “Хлопцы-равеснікі” і “Верасы на выжарынах”.
Пазней было нямала аповесцей і апавяданняў. Былі і творы для дзяцей. Але, як паказаў час, усе яны сталі як бы падрыхтоўкай да самага значнага твора пісьменніка – трылогіі аб Вялікай Айчыннай вайне. У яе ўвайшлі раманы “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”.
Поспеху ваеннай трылопі I. Навуменкі, безумоўна, садзейнічаў яго ўласны падпольна-патрыятычны, партызанскі і франтавы вопыт. Ён вызваляў родныя Васілевічы, ваяваў на фронце. Быў адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны П ступені, медалямі.
Ваенная творчасць празаіка асаблівы кошт набывае цяпер, напярэдадні 60-годдзя Вялікай Перамогі.
Шмат апавяданняў пісьменніка надрукавана ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман”, газеце “Літаратура і мастацтва”.
Шмат сіл Іван Якаўлевіч аддаў навуковай дзейнасці. Амаль 20 год займаўся выкладчыцкай працай. Адзін пералік вучоных званняў выклікае здзіўленне і павагу акадэмік, член-карэспандэнт, віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.
Іван Якаўлевіч – лаурэат прэміі Ленінскага камсамола рэспублікі /1967 г., за кнігу “Таполі юнацтва”, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы /1972 г, за кнігі “Янка Купала: духоўны воблік героя”, “Якуб Колас: духоўны воблік героя”. У 1995 годзе нашаму славутаму земляку нададзена і ганаровае званне “Народны пісьменнік Беларусі”.
...Так, васілевіцкая зямля шчодрая на па-сапраўднаму таленавітых людзей. Калі браць толькі літаратараў, то тут цэлая “нізка”. I пра кожнага з іх ёсць матэрыял у музеі “Літаратурныя Васілевічы”, які вось ужо некалькі гадоў функцыяніруе пры Васілевіцкай гарадской бібліятэцы.
Музей – вынік намаганняў як супрацоўнікаў бібліятэкі, так і яе чытачоў, шчыра зацікаўленых высакароднай справай. У музеі матэрыялы пра жыццё і творчасць члена Саюза пісьменнікаў былога СССР Аркадзя Фёдаравіча Пінчука, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і вядомага літаратурнага навукоўца Сцяпана Сцяпанавіча Лаўшука, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Міхайлавіча Верамейчыка, якога, на жаль, сярод нас ужо няма. А Фёдар Дзянісавіч Рэпіч? Памятаем і гэтага надта таленавітага чалавека. Ён не быў членам слыннага Саюза, але таксама меў надта высокі талент.
Вядома ж, пачэснае месца ў нашым музеі – экспазіцыя пра І.Я. Навуменку. Словам, завітайце ў бібліятэку, то ўсё ўбачыце і самі.

Сплав мысли и чувства Ивану Науменко – 60 лет

В. Коваленко

Известный белорусский прозаик. Ученый. Видный общественный деятель. Академик и вице-президент Академии наук Белорусской ССР... Вот уже более тридцать лет Иван Яковлевич Науменко активно и плодотворно трудится на литературной ниве.
Его биография — это биография его поколения. Родился в семье рабочего-железнодорожника. Рано приобщился к труду, помогал отцу, в пору летних каникул работал подсобным рабочим на станции, лесоразработках, как и другие, рос в атмосфере романтического порыва к знаниям: «Перед войной за один год окончил два класса — восьмой и девятый». В Великую Отечественную войну стал участником комсомольского подполья на Гомельщине, в Василевичах, был разведчиком десантной группы, связным  бойцом партизанского отряда. Войну закончил в действующей армии, в Германии. После войны — собственный корреспондент областной газеты «Большевик Полесья», студент-заочник филологического факультета Белорусского государственного университета.
Первые пробы пера помечены 1955 годом. В тех его рас-
сказах воплотился богатый опыт пережитого и выстраданного самим автором на долгих и трудных дорогах войны, они  отличались свежестью и оригинальностью художественного взгляда писателя. В сборниках  «Семнадцатой весной», «Хлопцы-ровесники», «Вереск на выгарах», «Тополя юности» и других с глубокой эмоциональной и психологической достоверностью раскрывался достойный восхищения и подражания облик ровесников писателя, встретивших войну во цвете юношеских лет, героически выдержавших все лишения, испытания, преградивших путь фашизму.           
Любовь к жизни и устремлённость в будущее, гуманистическая вера в человека и преданность социалистическим идеалам — типичные черты в прекрасном облике предвоенной советской молодежи, составившие основу формирования внутреннего мира советского солдата и партизана. Даже когда они погибали в борьбе, то всегда одерживали нравственную победу над врагом, потому что несли в своей душе убежденность в исторической правоте  социализма.
В романах «Сосна при дороге», «Ветер в соснах» н «Сорок третий», составивших трилогию о подпольной  и партизанской борьбе юных патриотов полесского края, Иван Науменко, широко используя личный жизненный опыт, глубоко и убедительно показал быстрое вызреванне идейных, социальных и психологических предпосылок широкого развертывания партизанского движения на оккупированной территории Белоруссии. Обаятельные образы Мити Птаха и его друзей, вчерашних старшеклассников, застигнутых войной в родном местечке, несут в себе большую правду жизни и борьбы того времени, когда человек проверялся на стойкость и мужество.
В трилогии события развиваются в соответствии с правдой военной действительности, а судьбы людей полны подлинного драматизма того сурового и героического времени. Писатель не уходит от показа сложных фактов и проблем, от неудач на первом этапе борьбы, исследует трудное преодоление первоначальной растерянности, пока сама практика народного сопротивления оккупантам не выработала лучшие, успешные формы и мето-ды подпольной й партизанской борьбы с врагом.
Впечатляют не только боевые акции сопротивления, борьбы, художественно воссозданные писателем с эмоциональной взволнованностью и событийной остротой, но и глубокие аналитические размьшления героев о смысле жизни, о характере переживаемого времени, о сущности исторического прогресса, о своем долге перед народом. Писатель очень чуток к  душевным запросам героев. Он, как никто, пожалуй, другой в белорусской прозе, показал быстрое духовное возмужание юношей и девушек, вчерашних школьников по мере их приобщения к всенародной борьбе с немецко-фашистскими захватчиками.
К трилогии по теме и проблематике примыкает роман «Печаль белых ночей», тоже имеющий автобиографическую  основу, рассказывающий о фронтовой судьбе недавних партизан. Как и сам автор, его герои, молодые партизаны и подпольщики, после соединения с Красной Армией влились в ее части и ушли на фронт. Хотя главный герой романа «Печаль белых ночей» имеет другое, чем в трилогии, имя, основные вехи его жнзни — это во многом продолжение и развитие судьбы главного героя трилогии Мити Птаха и его поколения.
И. Науменко как писатель военной темы прочно опирается на лучшие традиции белорусской, всей советской литературы. Творческий опыт К. Чорного, М. Лынькова, К. Шамякина, М. Мележа, знакомство с промзведениями А. Фадеева, К. Симонова, Г. Бакланова, Ю. Бонцарева, В. Быкова помогли ему воссоздать действительность военных лет в ее драматических разломах, в ситуациях, испытывающих человека на разрыв и требующих от него постоянной собранности духа и мужества. И. Науменко показал в своих произведениях нравственную красоту и величие юных душ в их неудержимом порыве жертвовать собой ради спасения Родины. Его героев многое роднит и сближает, прежде всего — патриотическое сознание, романтическая устремленность и духовная глубина внутреннего мира, непоколебимая идейная убежденность.
Рассказы и повести И.Науменко отличаются чутким ощущением актуальных общественных проблем, умением почувствовать и передать активные устремления жизни, ее светлые стороны. Потому по форме и содержанию произведения, посвященные сегодняшнему дню, так лиричны. Вместе с тем они аналитичны по художественно-исследовательскому пафосу. Герой писателя стремится противостоять мещанским параметрам жизни, воспитывает в себе нравственную основательность и непримиримость к тем, кто мешает нам жить. («Прощание в Ковальцах», «Последняя осень», «Заметь желтолистья», «Интернат на Немиге»). Его рассказы и повести, обращенные к детям, сюжетно увлекательны, а образы в них красочны, стиль лиричен и доступен.
Глубоки критические и литературные труды И. Науменко. Исследованию важнейших процессов белорусской литературы XIX века посвящены книги «Из глубин жизни» и «Писатели-демократы». Продуманностью и глубиной основной концепции, зоркостью и новизной конкретных наблюдений, научной увлеченностью отличаются работы «Янка Купала. Духовный облик героя» и «Якуб Колас. Духовный облик героя», которые были отмечены Государственной премией БССР имени Якуба Коласа. Сборник  критических статей «Книга открывает мир» свидетельствует о тонком понимании автором йдейно - художественной направленности современной литературной жизни, об умении заметить в творчестве других писателей дар настоящего открытия   и  совершенства.
Проработав много лет заведующим кафедрой белорусской литературы Белорусского государственного         университета имени В. И. Ленина, директором ордена Дружбы народов Института литературы имени Янки Купалы Академии наук БССР, являясь в настощее время академиком и вице-президентом АН БССР, И. Науменко много сделал и делает для активизации и организационной упорядоченности исследовательской работы в области  литературоведения и критики. Он постоянный участник международных съездов славистов, принимает активное участие в научной разработке проблем белорусской и всей советской культуры по линии ЮНЕСКО. Недавно в издательствах ЮНЕСКО в переводе на французский язык вьішли антология белорусского рассказа с его предисловием и книга «Янка Купала. Якуб Колас. Белорусские поэты».
Ивану Науменко — писателю, ученому и гражданину органично присущи широта мышления и партийная принципиальность, внимание к человеку и высокая требовательность. Признанием заслуг Ивана Яковлевича перед обществом явилось выдвижение его кандидатом в депутаты Верховного Совета БССР.
Свой юбилей Иван Науменко встречает в расцвете творческих сил. Его мысли о завтрашнем дне белорусской литературы и науки подкрепляются и обогащаются новыми личными замыслами  и планами.

Да зместу

 


GOUB
Создание сайтов ЕкатеринбургШаблоны сайтовПоиск товаров - справочник цен, каталог магазинов, прайс-листыБесплатные шаблоны дизайна деловых сайтов