КРЫНІЦЫ Б`ЮЦЬ З ГЛЫБІНЬ
 
Галоўная
Сучасны… Беларускі… Народны…
Феномен мастацкай індывідуальнасці
Служэнне Беларусі
Просты і шчыры ў кожным слове
Пра чалавека з пазіцыяй
Нашчадкам ў спадчыну
Фотастаронка
Каб ажыла эпоха
Гомельская областная универсальная библиотека имени Ленина
г. Гомель пл. Победы 2а
goub.org Яндекс.Метрика
 

КРУГІ ЖЫЦЦЯ

 

<<<1 2 3 4 5 6 7 >>>

Пісьменніцкая біяграфія – так можна коратка ахарактарызаваць бягучы раздзел. У ім змяшчаецца інфармацыя аб дзяцінстве  пісьменніка, яго жыццёвых шляхах і пуцявінах, матэрыял аб  станаўленні Івана Навуменкі як творчага чалавека. Раздзел утрымлівае таксама звесткі аб  родных і блізкіх пісьменніка. Дапаўняецца фотаздымкамі з сямейнага фотаархіва.

Да зместу

Ветразі далёкіх гадоў

16 лютага пісьменніку Івану Навуменку – 75

Міхась Даніленка

Перагортваю лісткі насценнага календара 2000-га года “Родны край” . I хоць гэта гучыць банальна, не магу не падзівіцца: 16 лютага вядомаму беларускаму пісьменніку, акадэміку Нацыянальнай Акадэміі навук Івану Якаўлевічу Навуменку спаўняецца 75 гадоў. А здаецца ж зусім нядаўна, калі ён адзначаў сваё пяцідзесяцігоддзе, я ў “Гомельскай праўдзе” змясціў артыкул “Таполі яго юнацтва”. Аказваецца, мінула дваццаць пяць гадоў. I якіх гадоў! Іван Якаўлевіч стаў акадэмікам, а да таго працаваў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук, Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР.
Аднак, вядома, ветразі далёкіх юнацкіх гадоў ніколі не пакідалі пісьменніка. У іх дзьмуў, калі можна так сказаць, рамантычны вецер падарожжаў, жаданне пазнаёміцца з усё новымі мясцінамі роднай Беларусі. Помніцца, як некалі пры сустрэчы Іван Якаўлевіч выказаў сваю запаветную мару:
– Хочацца прайсці пехатой адсюль, з Мінска, да маіх далёкіх Васілевічаў. А потым напісаць свае падарожныя нататкі.
Калі Іван Навуменка займаў высокую пасаду Старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1985 – 1990 гадах, ён амаль заўсёды да святочных дзён дасылаў мне прыгожыя віншавальныя паштоўкі (урадавыя!). На адной з іх выказаў такое жаданне: “Хочацца пабываць у Лоеве, пастаяць на беразе Дняпра, дзе Сож уліваецца ў яго рэчышча...” Што ж, калі мы былі маладзейшымі, многа аб чым марылі, многага жадалі. На жаль, усё здзейсніць не змаглі. Ды, відаць, і не ў гэтым справа. Галоўнае, каб не чарсцвела душа, каб заўсёды над галавой шалясцела лістота таполяў далёкага ўжо ад сённяшніх дзён юнацтва.
А таполі ўсё так жа прывабна шалясцяць пад высокім небам у Васілевічах, дзе ў сям'і чыгуначніка нарадзіўся будучы пісьменнік. Са студзеня 1942 года Ваня Навуменка ўжо ўдзельнік камсамольскага падполля, а пасля – партызан, вызваляў ад фашыстаў родныя Васілевічы. Затым для Івана Навуменкі пачаліся баявыя шляхі барацьбы з азвярэлым ворагам. Ён удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах.
Пасля вайны будучы пісьменнік працаваў карэспандэнтам абласной газеты “Бальшавік Палесся”, а пасля – “Звязды”. Нямала сцяжынак і палявых дарог пратупаў карэспандэнт Іван Навуменка за час працы ў друку. Усе жыццёвыя назіранні пасля былі па-мастацку асэнсаваны. 3-пад пяра пісьменніка выйшлі кнігі “Верасы на выжарынах”, “Таполі юнацтва”, “Вераніка”, “Падарожжа ў юнацтва”, “Замець жаўталісця”, “Водгулле далёкіх вёснаў”. Чытачам запомніліся раманы “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці”, “Смутак белых начэй”. У васьмідзесятых гадах выйшаў шасцітомны збор твораў Івана Навуменкі.
Нельга не сказаць і аб навуковай дзейнасці юбіляра. Сёння Іван Якаўлевіч – вядомы вучоны, доктар філалагічных навук, прафесар, акадэмік. Ён – заслужаны дзеяч навукі, народны пісьменнік рэспублікі. Шырокаму колу чытачоў (і, вядома, навуковаму колу) вядомы даследаванні Івана Навуменкі “Пісьменнікі-дэмакраты”, “Янка Купала: духоўны воблік героя” і “Якуб Колас: духоўны воблік героя”.
Варта зазначыць, што шматгранная літаратурная і навуковая дзейнасць Івана Навуменкі адзначана прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі за кнігу “Таполі юнацтва” і Дзяржаўнай прэміяй імя Якуба Коласа за кнігі-даследаванні духоўнага вобліку герояў творчасці Я. Купалы і Я. Коласа. Яго баявы і працоўны шлях вянчаюць многія ордэны, медаль Францыска  Скарыны і іншыя.
Дастойна пройдзены салідны шлях у жыцці. I няхай, Іван Якаўлевіч, заўсёды будуць высока ўзнятыя ветразі вашых юначых гадоў, няхай яны заўсёды імкнуць наперад.

Да зместу

Таполі яго юнацтва

Л. Беленькая

Івану  Навуменку  
Вы сталі народным:
Высокае званне
Ля Цітавай копанкі —
мір.
Лятуць з Васілевіч
да Вас віншаванні,
Бо Вы і зямляк, і кумір.

Слаўны юбілей сустракае адзін са старэйшых і знакамітых нашых пісьменнікаў, наш зямляк – Іван Навуменка. Ён прыйшоў у літаратуру як творца, што праўдзіва і ўсебакова паказаў у сваіх апавяданнях мужнасць і гераізм пакалення, да якога нялежыць сам. Ён пільна прыглядваецца да дня сённяшняга, даючы падзеям прынцыповую і па-мастакоўску дасканалую ацэнку. Важкія набыткі Івана Якаўлевіча і як выдатнага крытыка, літаратуразнаўцы, даследчыка беларускай літаратуры.
Калі чытаеш творы І. Навуменкі, дык быццам бачыш наш ціхі гарадок Васілевічы, дзе летам тапаліны пух пакрывае тратуары, паўз які бягуць у далеч срабрыстыя рэйкі, дзе паравозы час ад часу ўскрыкваюць, нібы гукаюць ехаць у далёкую дарогу. Менавіта тут нарадзіўся Іван Якаўлевіч 16 лютага 1925 г, у сям'і чыгуначніка.
Маленства будучага пісьменніка прыпала на той час, калі на палі выйшлі першыя трактары, у небе праляцеў самалёт. Сталасць прыйшла да яго рана і супала з суровымі гадамі Вялікай Айчыннай. Быў арганізатарам і актыўным удзельнікам Васілевіцкага камсамольскага падполля, потым разведчыкам, сувязным і байцом партызанскай брыгады імя Панамарэнкі, вызваляў родныя Васілевічы. Пасля заканчэння вайны працаваў карэспандэнтам Мазырскай абласной газеты “Бальшавік Палесся” і рэспубліканскай “Звязды”. Скончыў філалагічны факультэт БДУ.
У 1957 годзе ўбачыў свет першы зборнік апавяданняў I. Навуменкі "Сямнаццатай вясной". Пачынаючы з гэтага часу, амаль штогод выходзяць зборнікі апавяданняў "Хлопцы-равеснікі" /1958/, "Верасы на выжарынах" /1960/, "Таполі юнацтва" /1966/, "Вераніка" /1968/, аповесці "Вайна каля Цітавай копанкі" /1969/, "Бульба" /1964/, "Тая самая зямля" /1971/, "Падарожжа ў юнацтва" /1972/, "Замяць жаўталісця" /1977/, раманы "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах"/1967/, "Сорак трэці" /1974/, "Смутак белых начэй" /1980/, "Летуценнік" /1985/, "Асеннія мелодыі" /1987/, п’есы "Птушкі між маланак" /1982/, "Капитан "Степь" уходит в разведку" /1982/, аповесці "Дзяцінства" /1991/, "Юнацтва" /1994/, "Любімы горад" /1997/, "Вір" /1997/.
Шмат апавяданняў пісьменніка надрукаваны ў часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Неман” і інш.
I. Навуменка шмат сіл аддаў навуковай дзейнасці. Амаль 20 гадоў займаўся выкладчыцкай працай. У 1969 годзе пісьменнік абараняе доктарскую дысертацыю.  Членам Саюза пісьменнікаў СССР з'яўляецца з 1957 года. Адзін пералік вучоных званняў шаноўнага Івана Якаўлевіча выклікае здзіўленне і павагу. Акадэмік, член-карэспандэнт, віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, былы дырэктар інстытута літаратуры. Ён лаурэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі /1967/ за кнігу "Таполі юнацтва", Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа /1972/ за кнігі "Янка Купала: духоўны воблік героя" і "Якуб Колас: духоўны воблік героя". А ў 1995 годзе нашаму слыннаму земляку было прысвоена званне "Народны пісьменнік Беларусі".
Кнігі  І. Навуменкі добра вядомы і за межамі рэспублікі. Яго творы перакладаліся на  рускую, украінскую, латышскую, польскую, балгарскую, нямецкую, французскую і іншыя мовы. Больш за 45 гадоў працуе на літаратурнай ніве пісьменнік, талент яго раскрываецца шырока і шчодра, дае падставы верыць у новы творчы плён працы.
Вельмі шчодрай аказалася васілевіцкая зямля на творчых людзей. Тут нарадзіліся пісьменнікі, мастакі, палітычныя дзеячы. I вось менавіта з гэтай нагоды ў Васілевіцкай гарадской бібліятэцы амаль ужо 2 гады працуе літаратурны музей пад назвай "Літаратурныя Васілевічы". Гэта вынік намаганняў як супрацоўнікаў бібліятэкі, так і ўсіх тых, хто быў зацікаўлены ў гэтай высакародай справе. У музеі сабраны матэрыял, прысвечаны пісьменнікам: А Ф. Пінчуку, У.М Верамейчыку, С. С. Лаўшуку, Ф.Д. Рэпічу.
Адно з пачэсных месц займае і наш знакаміты зямляк І.Я. Навуменка. Сёння мы шчыра віншуем з 75-годдзем паважанага Івана Якаўлевіча. Жадаем асабістага шчасця і новых твораў.

Да зместу

Іван Якаўлевіч Навуменка

Кафедра беларускай літаратуры і культуры

Адзначыў свой 80-гадовы юбілей акадэмік НАН Беларусі, Заслужаны дзеяч навукі, народны пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Іван Якаўлевіч Навуменка.
Лёс і творчасць гэтага вядомага вучонага, пісьменніка і грамадскага дзеяча цесна звязана з Беларускім дзяржаўным універсітэтам (1958-1972), дзе ён працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам, потым прафесарам і загадчыкам кафедры беларускай літаратуры.
Нарадзіўся Іван Якаўлевіч 16 лютага 1925 г. у мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У гады Вялікай Айчыннай вайны (са студзеня 1942 г.) – удзельнік камсамольскага падполля, затым – партызан брыгады імя Панамарэнкі, разам з часцямі Савецкай Арміі вызваляў родныя мясціны. У снежні 1943 г. ён быў прызваны ў армію, удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах, на Карэльскім перашыйку, ва Усходняй Прусіі, Сілезіі.
Пасля дэмабілізацыі (1945) І.Я. Навуменка працаваў у мазырскай абласной газеце «Бальшавік Палесся», а з 1951 г. – у рэдакцыі рэспубліканскай газеты «Звязда». Журналісцкую работу спалучаў з вучобай на філалагічным факультэце БДУ, які закончыў у 1950 г. Загадваў аддзелам прозы ў часопісе «Маладосць» (з 1953 па 1958 г.).
Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1954 г., доктарскую – у 1969 г., вучонае званне прафесара прысвоена ў 1971 г. Ва універсітэце прайшоў шлях ад аспіранта да загадчыка кафедры беларускай літаратуры. 3 1973 па 1982 г. Іван Якаўлевіч – дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1992 г. – саветнік пры прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён выбіраўся дэпутатам і старшынёй Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990).
На філалагічным факультэце БДУ Іван Якаўлевіч выкладаў гісторыю беларускай літаратуры, чытаў спецкурсы і вёў спецсемінар; сааўтар «Праграмы па гісторыі беларускай літаратуры» для філалагічных факультэтаў ВНУ (разам з М.Р. Ларчанкам і А.А. Лойкам, 1964), праграмы «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» для універсітэтаў (разам з Д.Я. Бугаёвым, В.В. Казловай, 1979 - праект; 1986).
І.Я. Навуменка – вядомы даследчык творчасці буйных беларускіх пісьменнікаў, гісторыі беларускай літаратуры, яе актуальных праблем. Выступае таксама як літаратурны крытык. Выдаў кнігі «3 глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «ПІсьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967; 2-е выд. -1980), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968; 2-е выд. - 1981), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч» (1992), «Змітрок Бядуля» (1995), «Максім Багдановіч» (1997), «Ранні Кузьма Чорны» (2000) і інш. І.Я. Навуменка – аўтарытэтны вучоны-філолаг у славянскім свеце, ён апублікаваў даклады на міжнародных з'ездах славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978), «Творчество Янки Купалы и Якуба Коласа в контексте славянских литератур» (1988), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), «Адраджэнне славян і творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча» (1993).
Пад кіраўніцтвам І.Я. Навуменкі былі падрыхтаваны «История белорусской дооктябрьской литературы" (1977), «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (Ч. 1-2; 1981-1982). Аўтар раздзела «Змітрок Бядуля» ў падручніку «Гісторыя беларускай літаратуры: XIX – пачатак XX стагоддзя» (2-е выд. - 1998), прымаў удзел у стварэнні «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя» (1999-2003) і інш.
І.Я. Навуменка – знакаміты беларускі празаік. Майстар апавядання, выдатны раманіст. Піша творы для дзяцей, а таксама напісаў некалькі п'ес. Аўтар шырокавядомай трылогіі пра вайну «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974). Апрача гэтых твораў выдаў шматлікія кнігі прозы: «Семнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замяць жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» (1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), «Смутак белых начэй» (1980), «Сярэбраныя мхі» (1983), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (1987), «Год карася» (1988), «Апрасцімся, сябры!..» (1990), «Гасцініца над Прыпяццю» (1994), «Дзяцінства; Падлетак; Юнацтва: Аповесці» (1997), «Хатняе зайчанё» (1998), «Любімы горад» (1999) і інш. Выйшаў «Збор твораў» у 6 т. (1981-1984), а таксама "Выбраныя творы» ў 2 т. (1995-1997). Творы пісьменніка перакладзены на 20 моў свету.
Іван Якаўлевіч доўгі час быў старшынёй савета па абароне дысертацый у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы, уваходзіў у склад савета па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Падрыхтаваў шматлікіх кандыдатаў і дактароў навук.
Акадэмік Навуменка ўваходзіў у рэдкалегіі вядучых навуковых і літаратурных часопісаў, рэдкалегію біябібліяграфічнага слоўніка «Беларускія пісьменнікі», рэдкалегію Беларускай энцыклапедыі, рэдкалегію «Поўнага збору твораў» Янкі Купалы.
Іван Якаўлевіч з 1957 г. член Саюза беларускіх пісьменнікаў. У складзе шматлікіх дэлегацый ён прадстаўляў беларускую літаратуру за межамі рэспублікі. Неаднаразова выбіраўся ў праўленне і Раду Саюза пісьменнікаў Беларусі, у склад праўлення СП СССР.
За баявыя заслугі ён узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі. Яго навуковая і творчая дзейнасць адзначана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём Францыска Скарыны.
Шчыра віншуем шаноўнага Івана Якаўлевіча з юбілеем і жадаем яму добрага самаадчування, натхнення, творчых поспехаў у навуковай і літаратурнай працы.
Кафедра беларускай літаратуры і культуры

Да зместу

Родом из поколения фронтовиков

(К 80-летию народного писателя Беларуси Ивана Яковлевича Науменко)

Петро ВАСЮЧЕНКА

В его жизненном пути отразилась судьба целого поколения, поколения фронтовиков, ветеранов Великой Оте­чественной войны, жизнь которых на глазах становится легендой. Но это – живая легенда, которая создается из правдивого отражения событий.
Биография Ивана Яковлевича На­уменко, писателя, ученого, обществен­ного деятеля, неотделима от истории белорусской литературы и националь­ной академической науки.
Родился писатель 16 февраля 1925 года в поселке Василевичи Речицкого района Гомельской области в семье же­лезнодорожника. Война стала для него суровой жизненной школой. Он учас­твовал в подпольной борьбе против немецко-фашистских захватчиков, входил в армейскую разведывательно-диверсионную группу, был партизаном Василевичской бригады имени П. К. Пономаренко. С декабря 1943 года – боец Красной Армии, с которой прошел военными дорогами от Карельского перешейка до Восточной Пруссии и Силезии. Демобилизовался в декабре 1945 года.
Между призваниями воина и писателя стояла журналистика: Иван Нау­менко работал корреспондентом областной газеты «Бальшавік Палесся», а в 1951-1952 годах – республиканской газеты «Звязда». В это время про­явились и филологические склонности И. Науменко – он пишет первые статьи и рецензии, посвященные творчеству Я. Купалы, Я. Коласа, И. Мележа, А. Кулешова, П. Пестрака и других писателей.
Филологическое образование Ивана Науменко, начавшись в Белорус­ском государственном университете, продолжилось в аспирантуре при БГУ, реализовалось в защитах кандидатской и докторской диссертаций.
Его путь в педагогике и науке лежал через преподавание литературы в университете, руководство кафедрой, Институтом литературы имени Ян­ки Купалы АН БССР (НАН Беларуси). Дважды, начиная с 1982 года, И. На­уменко избирался вице-президентом Академии наук. В 1978 году он был удостоен звания заслуженного деятеля науки Беларуси, в 1980 году стано­вится академиком АН БССР, а в 1995 году ему присваивается звание народ­ного писателя Республики Беларусь.
Вершина общественной деятельности И. Науменко – Председатель Верховного Совета БССР. Под его председательством был принят ряд законопроектов, способствовавших развитию белорусской государственности, культуры, языка.
Первые свои рассказы писатель напечатал в 1955 году. Книга за книгой издавались сборники рассказов, новелл, повестей: «Семнадцатой вес­ной» (1957), «Хлопцы-ровесники» (1958), «Бульба» (1964), «Тополя юнос­ти» (1966), «Вероника» (1968), «Та самая земля» (1971), «Путешествие в юность» (1972), «Заметь желтолистья» (1977), «Переломный возраст» (1986) и другие.
Многие из этих произведений вошли в золотой фонд белорусской новел­листики. В них просматривается судьба поколения ровесников автора, вос­создается образ-тип семнадцатилетнего юноши, который сталкивается с жестокими жизненными испытаниями и, вопреки коллизиям судьбы, сох­раняет романтический, мечтательный взгляд на действительность.
Молодые герои прозы Ивана Науменко шагают военными дорогами, в мирное время входят в студенческие аудитории, переживают радости и ра­зочарования в любви. Быт, частное, интимное, душевное – та сфера жизни, в описании которой И. Науменко проявляет себя скрупулезным психоло­гом, тонким знатоком внутренних конфликтов и рефлексий, из которых вы­растают человеческие драмы.
Особое место занимает в творчестве Ивана Науменко партизанская три­логия – романы «Сосна при дороге» (1962), «Ветер в соснах» (1967), «Сорок третий» (1974). Военная трагедия видится автором этих произведений глаза­ми поколения «семнадцатилетних». В повествовательном стиле звучит дове­рительная, искренняя интонация, просматривается внутренний биографизм. Романтическое мироощущение юных участников войны оборачивается ду­шевной болью, трагизмом. События пропускаются через призму жестокого реализма, представляют собой «окопную правду» о войне. Элемент возрас­тной психологии просматривается и в повести «Война у Титового пруда» (1959), где разрабатывается известная тема детства, обожженного войной.
В романах, созданных в 1970-1980-е годы, – «Грусть белых ночей» (1979), «Мечтатель» (1984), «Осенние мелодии» (1987) воссоздается образ ин­теллигента, личности, особенно чувствительной к проявлениям дисгармонии и дискомфортности бы­тия, склонной к болез­ненной рефлексии. В этих произведениях дос­таточно выразительно проявляется предощу­щение событий, кото­рые произойдут позже, в 1990-е годы.
Современность осо­знается писателем в ее конфликтности, проти­воречивости, в момент, когда настает пора воз­вращения к общечело­веческим истокам морали и духовности. Природа, детство, юность, молодость – вот те констан­ты, к которым обращается мастер в последние годы. Не случайно одно из но­вейших произведений писателя – трилогия «Детство. Подросток. Юность» (1997) – во многом автобиографична, сохраняет приметы рефлексии, исповедальности, поиска во времени. Неторопливость и некатегоричность мораль­но-этической оценки, ориентация на коласовскую эпическую неспешность, поиск связи между литературоведческим и художественным исследованием определяют ценность писательского творчества.
Литературоведческие исследования И. Науменко также отмечены знаком поиска и открытий. И. Науменко является автором ряда научных мо­нографий, сборников статей, в числе которых «Из глубин жизни» (1960), «Янка Купала. Духовный облик героя» (1967), «Якуб Колас. Духовный об­лик героя» (1968), «Книга открывает мир» (1978), «Янка Купала» (1980), «Якуб Колас» (1982), «Элементы мифологии в поэзии Янки Купалы и Якуба Коласа» (1988) и других. Иван Науменко глубоко и основательно освоил художественные миры Я. Купалы, Я. Коласа, М. Богдановича, 3. Бядули, В. Дунина-Марцинкевича, В, Жилки, И. Мележа, открыл истоки купаловского и коласовского романтизма, нашел их в жизненном и вселенском раз­ладе, борьбе добра и зла в мире.
Проведя глубокое и точное исследование поэзии наших классиков, осознав мировое значение их творчества, он смог передать это ощущение и чита­телю. Научная деятельность И. Науменко была достойно оценена присужде­нием ему Государственной премии БССР имени Якуба Коласа в 1972 году, в 1980 году он избран академиком Национальной академии наук.
Под руководством И. Науменко были подготовлены академические из­дания «История белорусской дооктябрьской литературы» и «История бело­русской советской литературы» для русскоязычного читателя. Ученый при­нял самое активное участие в подготовке новой академической «Истории белорусской литературы XX века» в качестве научного редактора и автора ряда статей.
Художественные и научные открытия Ивана Яковлевича Науменко, та­лантливого писателя и ученого, созданная им литературоведческая школа существенно обогатили белорусскую литературу и культуру.

Да зместу

Доўгімі вёрстамі вайны

(да 80-годдзя Івана Навуменкі)

Святлана ПАЎЛАВІЦКАЯ

               
Імя празаіка, даследчыка ў галіне літаратуразнаўства, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі ўсім добра вядомае. Не адно пакаленне нашай краіны выхавана на яго творах. Зроблены пераклады іх на рускую, балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую і іншыя мовы свету.
Адметнай старонкай у творчасці пісьменніка з'яўляюцца творы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны. Яго першыя апавяданні «Эх,
махорачка...» і «Сідар і Гараська» былі надрукаваны ў часопісе "Маладосць" пяцьдзесят гадоў таму (у 1955 г.), у 1957 годзе выйшаў першы зборнік апавяданняў "Семнаццатай вясной". Далей былі кнігі "Хлопцы-равеснікі", ''Верасы на выжарынах", "Таполі юнацтва", "Вераніка", "Тая самая "зямля", "Пераломны ўзрост" і другія. Пісьменнік належыць да таго пакалення, якое сустрэла фашысцкую навалу ў юнацкім узросце. Таму шматлікія сюжэты яго твораў грунтуюцца на ўласна перажытым, аўтабіяграфічньм. Чорная хмара вайны перакрэсліла светлыя мары і спадзяванні маладых людзей, перайначыла іх далейшыя планы. Многія ўчарашнія школьнікі разам з дарослымі абралі сабе нялёгкі шлях барацьбы з акупантамі. У гады вайны Іван Навуменка актыўна ўдзельнічаў у падпольнай барацьбе, у выданні маладзёжнай газеты "За Радзіму", быў партызанам Васілевіцкай брыгады імя Панамарэнкі. Пасля вызвалення ўсходніх раёнаў Беларусі ў 1943 годзе прызваны ў армію, ваяваў на Ленінградскім і Першым Украінскім франтах, на Карэльскім перашыйку, ва Усходняй Прусіі, Сілезіі.
Творы Івана Навуменкі пра вайну надзвычай эмацыйныя, створаныя пад уражаннем ад убачанага ў грозны час, – таго, што пакінула след на яго светаадчуванні, выкрышталізавала разуменне сяброўства, вернасці, адданасці Радзіме. Усё гэта знайшло мастацкае пераасэнсаванне і творчае ўвасабленне на старонках кніг пісьменніка. У трылогіі "Сасна пры дарозе" (1962). "Вецер у соснах" (1967). "Сорак трэці" (1973) распавядаецца пра гераічную партызанскую барацьбу беларусаў у гады фашысцкай навалы. З дакументальнай праўдзівасцю малюе пісьменнік жыццё ў акупацыі, аддаючы гэтым даніну памяці і павагі сваім землякам. Менавіта яны, паллеткі і людзі больш сталага веку, учарашнія руплівыя працаўнікі, выступілі на абарону сваёй зямлі, калі ўзнікла пагроза знішчэння краіны і народа. Асуджаючы фашызм, аўтар услаўляе веліч чалавека, які імкнецца абараніць свой край. Праз самаахвярнаснь і непахіснасць герояў сваіх твораў Іван Навуменка сцвярджае нацыянальную моц і веліч беларускага народа, акрэслівае маштабнасць і ўсеагульнасць барацьбы з акупантамі.
Да 60-годдзя Вялікай Перамогі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава "Доўгія вёрсты вайны... ", дзе распавядаецца пра творчасць Івана Навуменкі, Івана Шамякіна, Алеся Адамовіча, Васіля Быкава і многіх іншых пісьменнікаў ваеннага пакалення. Гэта экспазіцыя яшчэ раз нагадвае, што хоць з часам усё далей у незваротнае мінулае адыходзяць вогненныя гады Другой сусветнай вайны, памяць пра іх застаецца, каб чалавецтву не прыйшлося перажыць гэтага зноў.

Да зместу

GOUB
Создание сайтов ЕкатеринбургШаблоны сайтовПоиск товаров - справочник цен, каталог магазинов, прайс-листыБесплатные шаблоны дизайна деловых сайтов