КРЫНІЦЫ Б`ЮЦЬ З ГЛЫБІНЬ
 
Галоўная
Сучасны… Беларускі… Народны…
Феномен мастацкай індывідуальнасці
Служэнне Беларусі
Просты і шчыры ў кожным слове
Пра чалавека з пазіцыяй
Нашчадкам ў спадчыну
Фотастаронка
Каб ажыла эпоха
Гомельская областная универсальная библиотека имени Ленина
г. Гомель пл. Победы 2а
goub.org Яндекс.Метрика
 

КАБ АЖЫЛА ЭПОХА

 

<<< 12

Да зместу

ПАДАРОЖЖА НА РАДЗІМУ ІВАНА НАВУМЕНКІ

Валянціна Карэліна

Іван Навуменка Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Якаўлевіча Навуменкі вялікімі літарамі ўпісана ў гісторыю беларускай літаратуры і культуры.
Народны пісьменнік і літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху на Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990 гг.), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кавалер пяці ардэноў І.Навуменка быў па-сапраўднаму буйной крэатыўнай асобай, адным з самых пленных вучо- ных гуманітарнага профілю Беларусі. Ён надрукаваў звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, кожная з якіх вызначаецца глыбінёй, прафесіяналізмам і актуальнасцю. На вялікі жаль, 17 снежня 2006 года ён пайшоў з жыцця.
У святле значнасці асобы І.Навуменкі для развіцця беларускай літаратуры і навукі, багацця яго біяграфіі як асобы, вучонага і грамадскага дзеяча 15 жніўня 2008 года прынята Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1171 «Аб зацвярджэнні плана мерапрыемстваў па ўвекавечанню памяці народнага пісьменніка Беларусі Навуменкі І.Я.». Пастанова прадугледжвае выкананне на працягу 2009-2015 гадоў шэрагу значных мерапрыемстваў.
Так, была выпушчана паштовая марка, прысвечаная яго асобе; заснавана стыпендыя імя І.Навуменкі для студэнтаў філалагічнага факуль тэта БДУ; імя І.Навуменкі прысвоена гарадской бібліятэцы на радзіме пісьменніка ў горадзе Васілевічы Гомельскай вобласці. У НАН Беларусі 16 лютага праведзена рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Творчасць Івана Навуменкі: славянскі, еўрапейскі, сусветны кантэкст», а Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 7-8 кастрычніка ў Гомелі - рэспубліканскія навуковыя чытанні «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах», прысвечаныя 85-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.
Пастанова прадугледжвае таксама выданне ў 2011-2015 гадах збору твораў пісьменніка ў 10 тамах, а ў 2013 годзе - зборніка ўспамінаў пра І.Навуменку. Даручэнне адрасавана НАН Беларусі, міністэрствам інфармацыі, культуры, адукацыі, Саюзу пісьменнікаў Беларусі.
Увекавечванне памяці Івана Навуменкі не абыходзіцца без удзелу жыхароў яго роднага горада, якія памятаюць і шануюць свайго знакамітага земляка. Магутная постаць Івана Якаўлевіча – гонар яго малой радзімы.
Даследчыкі літаратурнай спадчыны пісьменніка падкрэсліваюць дакументальны характар творчасці, аўтабіяграфічнасць яго навел, аповесцей, раманаў, вызначанасць геаграфічных каардынат падзей.
Падзеі дзяцінства, юнацтва, перажытыя ў мястэчку Васілевічы, якое ён называе «Бацькавічы», сталі тэмай, да якой пісьменнік настойліва звяртаўся і ў сваёй творчасці, асэнсоўваючы і падсумоўваючы перажытае.
Любоў І.Навуменкі да роднага Васілевіцкага краю, навакольных лясоў і ўрочышчаў, вуліц і сквераў мястэчка перадаецца яго землякам.
Па ініцыятыве жыхароў Васілевіч на ацалелым доме сям’і Навуменкі па вуліцы Савецкай Рэчыцкім райвыканкамам устаноўлена мемарыяльная дошка з адпаведным надпісам.
Творчасці І.Навуменкі надаецца вялікая ўвага ў дзейнасці Васілевіцкага літаратурна-краязнаўчага цэнтра. Настаўніца гісторыі, краявед Валянціна Сяргеева клапатліва збірае ўнікальныя звесткі пра людзей, якія сталі правобразамі ваенных аповесцей пісьменніка: аб партызанах, удзельніках маладзёжнай падпольнай арганізацыі, іх складаных і часта трагічных лёсах. Яе паведамленні на канферэнцыях, прысвечаных 85-годдзю І.Навуменкі, з цікавасцю слухалі масцітыя вучоныя і адзначалі іх як вельмі карысныя для разумення творчасці народнага пісьменніка.
Іван НавуменкаКаб не парывалася сувязь пакаленняў, на месцы той Сасны пры дарозе, што ў яго раманах, пасаджана маладая сасёнка. Будзе адноўлена і Цітава копанка...
Цалкам натуральна выглядае ініцыятыва рэдакцыйна-выдавецкай групы па падрыхтоўцы і выданні збору твораў І.Навуменкі, кіраўніком якой з’яўляецца член-карэспандэнт Сцяпан Лаўшук, наведаць Васілевічы. Мэта паездкі - знаёмства з артэфактамі, якія ляглі ў аснову сюжэтаў твораў пісьменніка, удакладненне біяграфічных дадзеных, пошук невядомых твораў. У паездцы прынялі ўдзел дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, навуковыя супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі І.Шаладонаў, У. Чарота, А.Лапата-Загорскі, І.Баўтрэль, Н. Пыско, К.Леўшунова і аўтар гэтых радкоў.
Іван НавуменкаУдыхнуць паветра, што натхняла пісьменніка, на свае вочы ўбачыць тыя краявіды, бацькоўскую хату, чыгунку, з якой было звязана жыццё сям’і, школу, дзе вучыўся будучы пісьменнік і яго хлопцы-равеснікі, тапалёвы сквер на прывакзальнай плошчы... Але не толькі атрыманне эмацыянальнага зараду на творчасць - рэдакцыйная група паставіла мэту правядзення ў Васілевіцкай гарадской бібліятэцы навуковага «круглага стала» з удзелам мясцовай інтэлігенцыі на тэму «Творчасць Івана Навуменкі і сучасны літаратурны працэс».
Удзельнікаў экспедыцыі гасцінна сустрэлі ў Васілевіцкай сярэдняй школе. Пасля сустрэчы і лекцыі ў музеі Воінскай славы ў Васілевіцкай гарадской бібліятэцы імя І.Я.Навуменкі адбылося пасяджэнне «круглага стала», узельнікаў якога віталі мэр горада Васілевічы Н.Брэль і дырэктар бібліятэкі Л.Беленькая.
Падчас пасяджэння «круглага стала» адбылося абмеркаванне праблем захавання літаратурнай спадчыны рэспублікі, фарміравання фондаў архіва для выдання збору твораў І.Навуменкі. Сярод архіўных матэрыялаў Васілевіцкай гарадской бібліятэкі знайшліся арыгіналы лістоў І.Навуменкі, які ў розныя гады наведваў сваю радзіму і звычайна не абмінаў візітамі бібліятэку.
Асобна трэба сказаць пра наведванне ўдзельнікамі «круглага стала» помніка ахвярам фашызму ва ўрочышчы Рубанікі - месца растрэлу мірных жыхароў Васілевіч і навакольных вёсак Навінкі, Нахаў, Залатуха, Бабічы, Хобнае і іншых. У Рубаніках знайшлі пакутніцкую смерць некалькі соцен, а па сведках старажылаў і розных дакументаў - каля двух тысяч чалавек. Трэба мець на ўвазе, што ў Васілевічах ёсць яшчэ вялікая брацкія магілы часоў Вялікай Айчыннай вайны на грамадзянскіх могілках.
Размах карных аперацый у нашым сціплым мястэчку прымушае сэрца сціскацца ад болю. Гэты боль прыхаваны ў шматлікіх спавядальных творах-успамінах Івана Навуменкі - пра хлопцаў-равеснікаў, пра водгулле далёкіх вёснаў пад таполямі юнацтва на прывакзальнай плошчы палескага мястэчка Бацькавічы-Васілевічы.

Валянціна Карэліна, удзельнік экспедыцыі, зямлячка І.Навуменкі.
На фота: І.Навуменка; дом І.Навуменкі ў Васілевічах і творы пісьменніка

Да зместу

Праўдзівыя кнігі пра свой час

Алена Мартыненка

Прэзентацыя першага тома збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі адбылася на Гомельшчыне напярэдадні дня нараджэння нашага славутага земляка.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь вынес пастанову па ўвекавечванні памяці Івана Якаўлевіча Навуменкі. Поруч са шматлікімі мерапрыемствамі прадугледжана выданне збору твораў народнага пісьменніка ў 10 тамах у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
Прэзентацыя першага тома сабрала ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны родных Івана Якаўлевіча, прадстаўнікоў выдавецтва, бібліятэк, землякоў, навукоўцаў-даследчыкаў, студэнтаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра беларускай літаратуры ГДУ на чале з прафесарам Іванам Штэйнерам (які быў добра знаёмы з Іванам Навуменкам) сумесна са спецыялізаванай Славянскай бібліятэкай.
Старшыня Прэзідыума Гомельскага філіяла НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларуси, прафесар Юрый Плескачэўскі ўзгадаў асяроддзе, у якім жыў і працаваў Іван Навуменка, асабістыя ўражанні ад зносін з народным пісьменнікам.
Рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Аксана Спрынчан расказала пра работу над першым томам, зачытала любімыя ўрыўкі. Уплыў асобы і творчасці Івана Навуменкі аказаўся вельмі значным, асабліва на жыхароў Васілевічаў Рэчыцкага раёна, дзе нарадзіўся пісьменнік. Пра гэта гаварыла яго зямлячка, вядучы спецыяліст аддзела прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі Валянціна Карэліна. Яна расказала, што ў Беларускім дзяржаўным універсітэце заснавана прэмія імя І. Я. Навуменкі за лепшы літаратурны твор, выпушчана марка з выявай народнага пісьменніка, яго імем названы вуліца ў Мінску і біблітэка ў Васілевічах, а на доме, дзе нарадзіўся Іван Якаўлевіч, усталявана мемарыяльная дошка. Выданне збору твораў майстра слова — лагічны працяг мерапрыемстваў па ўвекавечванні яго памяці. Прадмову да збору твораў Навуменкі напісаў яго сын - кандыдат філалагічных навук, дацэнт БДУ Павел Іванавіч, які назваў творы бацькі праўдзівымі кнігамі пра свой час. Дачка Валерыя Іванаўна, кандыдат медыцынскіх навук, вучоны-афтальмолаг падзялілася ўспамінамі пра сваё дзяцінства.
Першы том збору твораў Івана Якаўлевіча Навуменкі, у які ўвайшлі апавяданні і нарысы, напісаныя ў 1946 — 1972 гадах, перадалі кіраўнікам бібліятэк Гомельшчыны, Музея гісторыі горада Гомеля, прадстаўнікам НАН Беларусі, гомельскага ўніверсітэта.
На мерапрыемстве прадставілі таксама зборнік навуковых прац “Спадчына І. Я. Навуменкі” (выдавецтва ГДУ імя Ф. Скарыны), падрыхтаваны па матэрыялах традыцыйнай міжнароднай канферэнцыі “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, якая праводзілася восенню мінулага года і была прысвечана памяці народнага пісьменніка.

Да зместу

Бібліяграфія да раздзела

  1. «Открыта мемориальная доска Ивану Науменко» (по материалам интернета)
  2. «Почтовая марка, посвященная 85-летию со дня рождения И.Я.Науменко» (по материалам интернета)
  3. «Торжественно открыта мемориальная доска в честь академика И.Я. Науменко» (по материалам интернета)
  4. Карэліна, В. Падарожжа на радзіму Івана Навуменкі / В. Карэліна // Веды. – 2011. – 18 ліпеня. – С. 6.
  5. Мартыненка, А. «Праўдзівыя кнігі пра свой час»

 


GOUB
Создание сайтов ЕкатеринбургШаблоны сайтовПоиск товаров - справочник цен, каталог магазинов, прайс-листыБесплатные шаблоны дизайна деловых сайтов