КРЫНІЦЫ Б`ЮЦЬ З ГЛЫБІНЬ
 
Сучасны… Беларускі… Народны…
Кругі жыцця
Феномен мастацкай індывідуальнасці
Служэнне Беларусі
Просты і шчыры ў кожным слове
Пра чалавека з пазіцыяй
Нашчадкам ў спадчыну
Каб ажыла эпоха
Гомельская областная универсальная библиотека имени Ленина
г. Гомель пл. Победы 2а
goub.org Яндекс.Метрика
 

СЛУЖЭННЕ БЕЛАРУСІ

 

1 2 3 >>>

Пейзажная лірыка Якуба Коласа

Іван Навуменка

Пейзажную лірыку Якуба Коласа можна падзяліць  на дзве выразныя плыні. Да першай, большай колькасна, належаць вершы, якія зместам, ідэйнай устаноўкай непасрэдна пераклікаюцца з праявамі грамадскага жыцця або настроямі лірычнага героя. Не раз, напрыклад, мільгне ў лірыпцы Коласа вобраз хмарак («Светлыя хмаркі — дзеткі прастору — ціха па небе плывуць»), і вельмі часта вобраз адвечных паднебных вандроўніц нібы звязваецца з сялянскім, земляробчым клопатам. Прыгожыя хмаркі ўтвараюць у сваім няспынным руху шмат дзівосных малюнкаў, у зменлівых іх абрысах нібы паўстаюць перад позіркам контуры палацаў, фігуры людзей, звяроў. Але не гэтым прывабныя хмаркі. Іх «непасрэдны абавязак» напаіць жыватворнай вільгаццю сялянскія палі, і калі яны не выконваюць гэтага свайго прамога прызначэння, тады нават у насычаных паэтычным зместам вершах-малюнках можна ўлавіць нотку дакору, звернутую да сіл
прыроды («Чаму ўлетку, над палямі, не ліліся вы слязамі?»).
Доўгая плынь пейзажнай коласаўскай лірыкі непасрэднай сувязі з утылітарным  сялянскім клопатам не мае. У ёй развіваецца тэма «чыстай», вечнай красы. Такія вершы, як «Усход сонца», «Першы гром», «Ручэй», “Адлёт жураўлёў», «Лес», «Зіма» («Надышлі марозы, рэчкі закавалі»), “Вясна” («Вясна, вясна жаданая!..»), і многія іншыя поўныя захаплення перад сіламі прыроды, іх магутнасцго, неразгаданасцю. Ёсць нешта язычаскае, першароднае ў тым, як успрымае паэт такія, па сутнасці, штодзенныя прывычныя для кожнага чалавека з'явы, як усход сонца, летняя навальніца або, скажам, калючы зімовы мароз.
Вось ён апавядае нам пра гром:

Голасам моцы, ціха і важна
Гром пракаціўся ўгары,
Луг адазваўся грому працяжна,
Лес адгукнуўся стары.
(«Першы гром»)

Адзначым, па-першае, гукавую дакладнастдь верша. Велічна-ўрачыстая інтанацыя радкоў, алітэрацыі, своеасаблівая інструментоўка, увесь гукавы комплекс радкоў даволі дакладна перадаюць памятныя ўсім нам раскаты грому ў летнюго пару.
Не цяжка заўважыць і другую асаблівасць верша. Гром паўстае ў ім нібы жывая, адухоўленая істота. Вядома, мы тут маем справу з паэтычным прыёмам, удала падабранымі, маляўнічымі метафарамі. Заўважым адначасна, што ўсё прыведзенае чатырохрадкоўе складаецца як бы з суцэльных метафар — «голасам моцы… гром пракаціўся», «луг адазваўся», «лес адгукнуўся».
За багаццем метафар у коласаўскай пейзажнай лірыцы стаіць і нешта большае, чым адны толькі паэтычныя ўвасабленні. Ствараючы у паэмах «Новая зямля», «Сымон-музыка», у алегарычных навелах «Казкі жыцця» маляўнічыя пейзажныя карціны, паэтызуючы прыроду, Якуб Колас апіраецца на наіўны, блізкі нашым далекім продкам погляд на прыроду як жывую істоту. Падобнае стаўленне да прыроды бачым і ў многіх пейзажных коласаўскіх вершах.
Бачанне, адчуванне прыроды як жывой істоты ў нейкай меры захавалася  ў народзе аж да пачатку дваццатага стагоддзя, калі ў літаратуру прыйшлі Якуб Колас і Янка Купала. Такі погляд на навакольны свет быў данінай даўнім міфалагічным павер'ям. Зусім зразумела, што нашы вялікія песняры не маглі абмінуць у сваей творчасці духоўных набыткаў роднага народа, у прыватнасці, такіх, як адухаўленне, ачалавечванне прыроды, якія сягаюць у далёкую мінуўшчыну.
Традыцыя, паводле якой гром, вецер, хмаркі, рэчка, поле, дрэвы, лес, сонца, месяц, многія іншыя прадметы і з'явы прыроды ўяўляюцца жывымі істотамі, надзяляюцца чалавечымі якасцямі, схільнасцямі, выкаррыстоўваецца Якубам Коласам у першую чаргу дзеля вырашэння мастацкіх, выяўленчых задач. Без апоры на гэтую традыцыю наўрад ці здолеў бы паэт стварыць незабыўную пейзажную лірыку, якая складае адну з самых яркіх і бліскучых старонак беларускай паэзіі. На вершах гэтага цыкла ляжыць адбітак першароднасці,   такой выключнай   мастацкай  выразнасці, якую паўтарыць немагчыма. У гэтым сэнсе ўсе вялікія, па-сапраўднаму народныя паэты з'яўляюцца першапраходцамі. У адпаведнасці са светабачаннем, светаадчуваннем народа яны даюць паэтычную назву, характарыстыку той  ці іншай з'яве, прадмету, якая ў пэўнай меры становіцца назыўной. У тым жа вершы «Першы гром» знаходзім радкі:

Гай страсянууся, дрогнула поле,
Долы той гул паняслі.
У гэтым раскаце чуецца воля,
Чуецца голас зямлі.

Есць яшчэ адзін аспект коласаўскага верша, прыхаваны ў падтэксце. Калі мы гаворым, што гром выступае ў ім нібы жывая, адухоўленая істота то гэта не толькі паэтычны троп, увасабленне, але за такім бачаннем свету стаіць міфалагічнае ўяўленне старажытных славян пра бога неба Перуна (паняцці «гром» і «пярун» у народнай этымалогіі адназначныя). Пярун быў увасабленнем агромністых, звышнатуральных сіл, якія чалавек яму прыпісваў. Славянскі бог-грамавік, як Індра ў старажытнаіндыйскіх «Ведах», Тор у германскай «Эддзе»,— вынік намаганняў нашых далёкіх продкаў намаляваць, вытлумачыць для сябе карціну свету, вызначыць у гэтым свеце галоўных дзейных асоб. I ў гэтую далеч вядзе нас стылістыка прыродаапісальнага коласаўскага вёрша «Першы гром». Для Коласа, як і для кожнага вялікага нацыянальнага паэта, «дух паданняў» мае першаступеннае значэнне.
Разглядаючы пейзажныя вершы Якуба Коласа, мы сустрэнемся з адной вельмі адметнай іх асаблівасцю. Пра што б  ні ішла гаворка, паэт нязменна будзе прытрымлівацца аднаго прынцыпа — гаварыць пра туюі ці іншую з'яву, самае галоўнае, даваць яе, так сказаць, родавыя, найбольш характэрныя, бачныя для ўсіх прыкметы і асаблівасці. Гутарка ідзе пра эпічную традыцыю, уласцівую, як убачым далей, не толькі для пейзажных вершаў Коласа, але і для ўсёй яго лірыкі, апавяданняў, алегарычных навел, паэм «Новая зямля» і «Сымон-музыка».
Пейзажная лірыка Якуба Коласа мае некалькі тэм, матываў, якія нязменна паўтараюцца, вар'іруюцца, складаючы сталае, пастаяннае кола паэтычных карцін і ўяўленняў. Матывы і тэмы, якія найбольш прыцягваюць да сябе ўвагу паэта, наступныя: вясна, восень, зіма, дарога, поле, рольнік на полі, родны край, дрэвы, лес, навальніца, хмаркі, вецер, сонца, ноч, птушкі, жыта.
Нават гэты пералік выразна паказвае, што Якуб Колас выступае як паэт земляробчага народа. Народ гэты жыве на зямлі, што размяшчаецца паміж Нёманам, Дняпром, Прыпяццю, Заходняй Дзвіной, асвоіў гэтую зямлю, зросся з ёю. Свядомая памяць народа не занатавала, што ён жыў дзе-небудзь у іншым месцы і з таго месца прыйшоў сюды.
Эпічная традыцыя, філасофія бытавання беларуса, выяўленая ў яго песнях, казках, прымаўках, прыказках, якраз сведчаць пра тое, што ўся яго жыццёвая  мудрасць, духоўная сталасць здабыты менавіта на гэтай зямлі і пад гэтым небам, на грунце жыцця селяніна сярод гэтай прыроды.
Эпічная традыцыя беларусаў рашуча ўказвае на мірнае бытаванне, накіраванае выключна на тое, каб як-небудзь выжыць, пракарміцца, здабыць кавалак хлеба на не надта ўрадлівай і не заўсёды ласкавай лясной,балотнай зямлі. Няма ў беларускага народа гераічных былін, якія б натхнялі яго ў баявых паходах, калыхалі паходы, выяўлялі імкненне ўзвсіцца над іншымі. Затое есць найбагацейшы казачны эпас. Асілкі, мудрацы, розныя хітрыя, змыслыя, вынаходлівыя героі казак, якІя перамагагоць дванаццацігаловага змея, цмока, іншую злыбеду, навалу, так ці іначай сведчаць  пра гераічную душу народа, пра тое, што яму час ад часу прыходзілася брацца за меч, каб абараніць свой край ад налетаў прагных чужынцаў.
Якуб Колас выступае ў літаратуры ў складаны, супярэчлівы час першай рэвалюцыі. Паэзія нашага песняра выразна выказала гэтыя супярэчнасці. Як вядома, бурлівае трохгоддзе першай рускай рэвалюцыі адзначана на беларускай зямлі вострымі выступленнямі сялян супраць памешчыкаў, царскай казны, супрац,ь усялякага сацыяльнага ўціску. Шматлікія коласаўскія вершы нясуць ідэі сялянскага пратэсту, непрымірымасці, нянавісці да прыгнятальнікаў. Нават пейзажная лірыка, здавалася б, самой сваей прыродай закліканая выяўляць, паказваць прыгожае, вечнае, вельмі часта служыць у Якуба Коласа надзенным, сацыяльньш задачам.
Але першая руская рэвалюцыя абудзіла і нацыянальную свядомасць беларусаў. Яна як бы завяршыла расцягнуты ў многіх папярэдніх дзесяцігоддзях працэс выспявання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, іх пачуцця нацыянальнай годнасці. Таму паэзія Якуба Коласа, як і ЯнкІ Купалы, не толькі адмаўляе, але і сцвярджае. Не мірачыся з паднявольным становішчам селяніна, жадаючы яму лепшай долі, яна адначасна ўздымае селяніна як спадчынніка, ахоўніка нацыянальнай цэласнасці, усхваляе яго родны край, асяродак яго жыццевай і гістарычнай дзейнасці. Таму не трэба здзіўляцца, калі знойдзем у Якуба Коласа дыяметральна процілеглыя па вядучай ідэі, настроі вершы, прысвечаныя, скажам, роднаму краю. Вось шырока вядомы «Наш родны край»:

Край наш бедны, край наш родны!
Лес, балоты і пясок…
Чуць дзе крыху луг прыгодны…
Хвойнік, мох ды верасок…

У 1909 годзе, праз тры гады пасля першага надрукаванага верша “Наш родны край», паэт напіша верш без назвы, які ўбачыць свет толькі ў 1928 годзе. Але гэта справы не мяняе. У пейзажнай лірыцы, як і ў паэма «Новая зямля», «Сымон-музыка», Колас услаўляе свой край, селяніна, асяродкі матэрыяльнага і духоўнага народнага жыцця. Прывядзём, аднак, верш, у якім выразна відаць новы паварот думак і настрояў паэта:

Многа слаўненькіх куточкаў
Есць у нашым краі,
Дзе пад гоман ручаёчкаў
Пад шум дрэў у гаі

Рой журботных дум пакінеш;
Дзе няма трывогІ,
Дзе душою адпачынеш,
Змучаны з дарогі;

Дзе прыемны ветрык млее,
Збажыну калыша,
Дзе пакоем-згодай вее,
Дзе ўсё шчасцем дыша.

Пры больш пільным, пранікнёным поглядзе на «выкляты богам» край паэт заўважае ў ім усё больш прыгажосці, гармоніі, паэзіі. Чым можна вытлумачыць гэтую перамену?
Перш за ўсё ўмовамі грамадскага жыцця. Рэвалюцыя 1905­-1907гадоў абудзіла ў селяніне пачуццё ўласнай годнасці, незвычайна паспрыяла росту яго як асобы. Рэшткі патрыярхальных адносін у вёсцы, у вясковай сям'і разбураліся. Ды і нацыянальнае пачуццё, абуджанае, абвостранае рэвалюцыяй, як бы патрабавала новага погляду на родны край як на асяродак гістарычнай жыццядзейнасці народа.
Янка Купала і Якуб Колас не маглі не заўважыць новых зрухаў, якасцей, перамен, што намеціліся ў псіхалогіі народа.
Мы пачалі гаворку пра пейзажную лірыку Якуба Коласа з вершаў, якія адлюстроўваюць малюнкі грому, буры, навальніцы і адпаведныя настроі паэта. Увогуле гром, бура, навальніца імпануюць паэту. Ен  любіць праявы магутнай, вялікаснай сілы ў прыродзе. Вершы «Першы гром»,  «Ноч перад навальніцай», «Будзе навальніца», «Вераб'іная ноч», «Перад бурай», «Перад навальніцай» поўныя паэтычнага схілення перад стыхіяй. У кожным з іх паэт знаходзіць новыя фарбы, дэталі, падрабязнасці для абмалёўкі летняй навальніцы. Ен нідзе не паўтараецца. Вось як бліскуча, напрыклад, у вершы «Перад бурай» намалявана пераднавальнічная атмасфера, стоеная, поўная напружанасці, чакання буры, цішыня:

Сонца зранку жарам пыша,
Ветрык лісце чуць калыша,
Вее чуць паўзверх зямлі.

А зямля як бы замлела,
Толькі дуб стары нясмела
Зрэдку лісцем павядзе.

Змоўклі ўсе вакол абшары,
Бо замыслілі штось хмары…
Ой, знаць, бура загудзе!

3 гэткай жа дакладнасцю абмалюе паэт «вераб'іную», без грому і дажджу, пранізаную наскрозь толькі маланкамі ноч («Вераб'іная ноч»)і пачатак сапраўднай навальніцы ўночы («Ноч перад навальніцай»). Ен як бы занатоўвае ўсе бакі, праявы навальнічнага працэсу, знаходзячы ў іх высокую, першародную паэзію:

...Люблю я ночы той час дзіўны,
Калі прастор, абняты сном,
Пабудзіць голас пераліўны —
Далёкіх хмар магутны гром,

Калі працягла заракоча,
Гугухне голас угары,
І шыба ў вокнах забразгоча,
I гоман пойдзе па бары...
(«Ноч перад навальніцай»)

Паэтызуючы з'явы прыроды, вялікасныя сваім размахам, паэт прыпадабняе да іх грамадскія падзеі. Верш «Будзе навальніца», напісаны ў 1912 годзе, з'яўляецца, напрыклад, непасрэдным водгукам на Ленскі расстрэл.
Варта сказаць, што паэтычнае мысленне Якуба Коласа не выходзіць з кола матываў, вобразаў, блізкіх кожнаму селяніну-беларусу. Вядома, лірычны герой пейзажнай лірыкі — чалавек адукаваны, інтэлігентны, надзелены чулай, уражлівай душой, здольнай захапляцца і здзіўляцца прыгажосцю навакольнага свету.Але гэтая лірычная інтэлігенцкая душа ходзіць па дарогах вядомых, зведаных кожным вясковым жыхаром і бачыць толькі тое, што можа ўбачыць і гэты жыхар.
Да вершаў, якія паэтызуюць гром, навальніцу, далучаецца шэраг іншых, у якіх, аднак, знаходзім тыя ж сімвалы волі, руху ў нязведанае новае,- гэта творы, мастацкае жыццё якім даюць вобразы хмарак, ветру, дарогі, вясны. Інакш, відаць, не магло быць. Паэт меў перад вачамі рэвалюцыйную яву, бачыў жыццё на вялікім гістарычным зломе. Так ці інакш перад ім паўставала пытанне аб будучыні роднага краю. Ды і рамантыка маладосці з яе марамі, сяганнямі, імкненнямі знайшла адбітак у гэтай паласе коласаўскай паэзіі. Адсюль, відаць, і мноства вобразаў-сімвалаў, яны азначаюць рух, імкненне наперад, у яшчэ невядомую, але такую прывабную  далеч.
Паэтызацыя вясны займае ў лірыцы Якуба Коласа прыкметнае месца. Можна сказаць, што з усіх пор года паэт найбольш любіць менавіта вясну. Бліскучыя, іскрыстыя вершы гэтай плыні маюць пераважна прыродаапісальны характар. Вясна — абуджэнне прыроды, аднаўленне жыцця, гамляецца спяваць ей бадзёрыя, поўныя захаплення гімнм. Іншы Наўстае нібы жывая істота, паэт звяртаецца да яе з заклікам, просьбай:
Ты прыйдзі, вясна жаданая,
Прыйдзі!
Гукам жыцця, песняй працы
Загудзі.
...Ты ляці на крыллях выраю
Скарэй,
Абласкай цяплом пахілых,
Абагрэй.
З падобнай акалічнасцю мы не раз сутыкаемся пры разглядзе лірыкі Якуба Коласа, паэмы «Новая зямля», алегарычных навел «Казкі жыцця». Дух «заклікання вясны», ведама ж, ідзе ад сівой старажытнасці, ад абрадавай паэзіі славянскіх плямён, якая межавала з іх рэлігіяй. Тысячагоддзі назад наш далёкі продак жыў простым, нават прымітыўным жыццем, якое вельмі моцна залежала ад маці-рыроды. 3 наіўнай, дзіўнай непасрэднасцю ён любіў прыроду і ў той жа час баяўся яе. Напружана ўзіраўся, напрыклад у розныя прыкметы набліжэння вясны, дапускаючы нават думку, што вясна можа не толькі запазніцца, але і доўга не прыйсці. Нам сення здаюцца дзіцячымі выказванні, якія знаходзім у індыйскіх «Ведах»: «Ці ўзыдзе сонца? Ці вернецца зара, наш даўнішні дабрачыннік? Ці перможа бог святла цемныя сілы ночы?»
У навакольнай прыродзе, у яе шматлікіх праявах бачыу наш продак жывую істоту, заўжды здольную адгукнуцца на яго шчырае заклінанне, гімн, малітву, на яго смутак і радасць. Відаць, сам таго не ўсведамляючы быў гэты продак паэтам, бо надзяліў свет дзівоснымі істотамі, якія жылі не толькі на небе, але і ў розных кутках зямлі, у лесе, рэчцы, у хаце і нават у калодзежы. Менавіта з таго сівога, аддаленага ад нас тысячамі гадоў часу ў сённяшняе жыццё перайшлі, напрыклад, такія выразы, як «сонца ўсходзіць», «прыйдзе вясна», «наступае ноч», «ручэй гамоніць» і г.д. Без гэтага наіўна-дзіцячага і, калі карыстацца навуковай тэрміналогіяй, прымітыўнага погляду на навакольны свет, які характарызаваў узровень духоўнага жыцця нашых далёкіх продкаў, не было б, аднак, і сённяшняі паэтычнага багацця з яго вобразнай метафарычнасцю, параўнаннямі, асацыяцыямі, увасабленнямі і г. д.
Вялікія паэты, пісьменнікі, жывучы вострымі клопатамі свайго часу і  грамадства, умелі чуйна ўслухоўвацца ў павер'і жыцця мінулага, аднаўляць дух мінуўшчыны і нават, калі вынікала патрэба, тварыць у адпаведнасці з гэтым духам. Да такіх пісьменнікаў належаць Пушкін, Гогаль, а ў беларускай літаратуры Якуб Колас і Янка Купала. Якуб Колас выдатна валодае здольнасцю глядзець на навакольны свет з даверліва-дзіцячай наіўнасцю, апавядаць пра ўбачанае, чутае так, як расказваюць пра гэта безыменныя аўтары казак, быляў, народных паняверак.
У міфах, казках, уяўленнях далёкай мінуўшчыны невычэрпныя скарбы паэзіі. У іх прысутнічае цэласны, гарманічны погляд на свет, мысленне апіраецца на наглядныя, пластычныя вобразы з вельмі нязначнай доляй адцягненасці. Шматлікія вершы Якуба Коласа характарызуюцца менавіта  гэтымі якасцямі:
Мароз, зіма,
Снягі вакол,
І спіць трава,
Пад снегам дол.

Мяцеліца,
Вятры гудуць,
Дубы ў лугах,
Шумяць, равуць...
(«Да вясны»)

На зрокавых і ў меншай ступені гукавых вобразах будуецца большасць вершаў аб вясне. Бадай, усім ім уласцівы дынамічны рытм, гукавая экспрэсія, гукаперайманне:

Вясна прыйдзе, снег пагіне,
Вышэн сонца хадзіць стане,
Промень ясны ўсюды ківе,
Рунь падыме на паляне.

3 гор пальюцца перавалы,
Раскуюцца рэчкі з шумам,
Выйдзе з хаты стар і малы
Гаманліва дружным тлумам.

                                  Убярэцца лес бязлісты
У гарнітур свой зялёны,
Шугне вырай галасісты,
Камары заб'юць у звоны.

                                   Зашуміць трава густая,
Кветкі ў дузе засмяюцца,
Вясна прыйдзе маладая,
Ўсюды песні панясуцца.
(«Вясна»)

Якуб Колас нідзе непасрэдна не выкарыстоўвае фальклорных матываў, інтанацый песень-вяскянак. Але і яго вясна блізкая да вобраза маладой дзяўчыны, апранутай у вянок з зелені і кветак, вобраза, уласцівага народнай паэзіі:

Вясна, вясна,
Жаданая!
Ты прыйдзеш зноў,
Ты вернешся!

Вясёлы спеў,
Прыветлівы
Вады ў руччах
Пачуецца.

Ачнецца гай
I з песнямі
Ў зялёны ліст
Адзенецца.

Напоўчіць лес
Птушыны свіст,
Травою луг
Акрыецца.
(«Вясна»)

Вершы пра вясну, вясенні гром, хмаркі, вецер, а таксама пра зіму, восень, усход і заход сонца і г. д. Якуб Колас пісаў таму, што гэта былі тыповыя абставіны жыцця яго вясковага земляробчага народа. Народ гэты сапраўды жыў між нешырокіх палёў, лесу, хмызоў, рэк і азёр, тут ён здабываў сабе сродкі для існавання. Вершаў пра ўсё гэта на беларускай мове яшчэ не было. Па іх дзеці маглі навучыцца пазнаваць і любіць свой край, яго ціхую, някідкую, але ад гэтага не менш прыгожую паэзію.
Не трэба забываць, што Колас, пачаўшы паэтычную дзейнасць, ужо  быў настаўнікам, навучаў вясковых дзяцей грамаце. Сам ён вучыўся па хрэстаматыях, падручніках па літаратуры, у якіх па тым часе змяшчалася вельмі многа вершаў прыродаапісальнага характару. Паэт быу сынам селяніна, лесніка, правёў дзяцінства на ўлонні прыроды, яго сэрцу вельмі імпанавалі  хрэстаматыйныя вершы Пушкіна, Нікіціна, Кальцова, байкі Крылова, у якіх было шмат малюнкаў прыроды. Зрэшты, Колас сам напіша «Другое чытанне для дзяцей-беларусаў» з раздзеламі Зіма, Вясна, Лета, Восень, дзе прыродзе наогул адводзіцца вельмі вялікае месца. Так што, ствараючы пейзажныя вершы, паэт ствараў іх пэўным чынам у педагагічных мэтах.
«Дзякуй Госпаду Богу, сонечку яснаму, месячыку краснаму, звёздачкам светленькім, міру хрышчонаму, абразу чэснаму, што я ету ночку пераначаваў…»
У гэтым урыўку з замовы выразна відаць, як найноўшыя, хрысціянскія элементы перакрыжаваліся з больш старажытнымі, язычаскімі. Міфалогія беларусаў была багатая паэтычнымі ўяўленнямі, асабліва звязанымі з сонцам. Народ быў сапраўдным паэтам, ён ствараў мову, міфы, пазней казкі і песнт. Кожнае паасобна ўзятае слова, як справядліва сцвярджае акадэмік Патабня, было закончаным мастацкім творам. Слова «сонца» паходзіць, напрыклад, ад санскрыцкага «су», што азначае нараджаць, тварыць. У славян бацька неба атрымаў назву Сварога, ён уяўляўся ўладаром сусвету, прабогам. Сын Сварога — Дажбог у той жа час быў і сонцам, царом, сынам неба.
Выгляд паднябесся з сонцам, месяцам, зоркамі наводзіў старажытнага чалавека на думку: адкуль гэта ўсё, дзеля чаго? Рэлігійны, а пазней паэтычны вобраз таго ж Дажбога, бога-сонца, ствараўся фантазіяй народа ў адпаведнасці з магутнасцю з'явы, якую чалавек не мог сабе растлумачыць.
Якуба Коласа ад тых далёкіх часоў, калі тварыліся міфы, аддаляюць тысячагоддзі. I ўсё ж ёсць нешта ад міфа, містэрыі, язычаскага гімна ў гонар цара неба ў вершах беларускага паэта «Усход сонца» і «Заход сонца»:

На усходзе неба грае
Пераліўным блескам,
Сыпле золатам над гаем
I над пералескам.

Чуць-чуць дрогне, праліецца
Чырвань на усходзе —
Гэта неба усміхнецца
Людзям і прыродзе.
(«Усход сонца»)

Абодва вершы поўныя святочна-прыўзнятага настрою. Разам з тым яны ўяўляюць сабой яркія, вельмі дакладныя нават у дробязях паэтычныя карціны ўсходу і заходу сонца, багатыя пластычнымі, зрокавымі вобразамі. Карацей кажучы, гэта два маленькія шэдэўры. Жывапісны, малюнкавы абсяг коласаўскіх вершаў здзіўляе, уражвае.
Вось, напрыклад, як дакладна, са шматфарбнымі нюансамі, пераходамі малюе паэт выгляд воблакаў пры заходзе сонца:

Над раўнінай снегавою
Чырванню пажару,
Як бы стружкай залатою,
Ззяла ў бляску хмара.

I ўзяліся, заігралі
Два слупы ад сонца,
Чуць прыкметна ў іх дрыжалі
Хмарак валаконцы.
(«Заход сонца»)

Наогул у пейзажнай лірыцы Якуба Коласа нязменна заўважаецца адна характэрная асаблівасць. Ствараючы карціны вясны, восені, зімы, паэт бярэ прыкметы самыя відавочныя, бачныя ўсім і кожнаму. Вось малюнак зімы, выдаты перш за ўсё сваей прастатой і даступнасцю:

Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Шэранем убралі,

Замялі дарогі
Ветрыкі снягамі.
Лес, як дзед убогі
3 доўгімі вусамі,

Апусціў галіны
I стаіць журботна,
Зрэдку верхавіны
Зашумяць маркотна.
(«Зіма»)

Зіма «нясе сярдзітым духам», зімой замірае жыццё прыроды, але і гэтая пара мае сваю прыгажосць і паэзію. Паэт малюе нам мяцеліцу, віхуру, злосны сіберны вецер, які «свішча за сцяною», у коміне вые, знаходзіць запамінальныя, яркія словы і вобразы, каб пахваліць, уславіць зіму:

Люблю я зімы з маразамі,
Завеі белыя ў палях,
I снегу скрып пад палазамі,
I ціш зімовую у лясах.
(«Песні зімы»)

Варта  прыгадаць у гэтай сувязі хрэстаматьшны верш «На рэчцы зімою», герой якога, вясковы падлетак, вандруючы па замёрзлай рэчцы,  нібы чытае  кнігу прыроды, адкрывае для сябе безліч яе чар, загадак, таямніц.
Лірыка Коласа пастаянна звяртаецца да адных і тых жа тэм, вобразаў, матываў. У нейкай меры яна пакідае ўражанне аднастайнасці. Пра гэта пісалі яшчэ крытыкі дарэвалюцыйнай пары. Але ў гэтым і сіла паэзіі Коласа. Яна вельмі арганічная, праўдзівая, вырастае як бы з самой беларускай зямлі, яе някідкай, але такой любай прыроды.
«Асенні» цыкл вершаў беларускага паэта асабліва прыгнятае сваім змрочным  аднастайным настроем.  3 верша ў верш вандруюць блізкія, сходныя вобразы, накшталт «вецер свішча», «вецер вые», «дожджык сее беспрастснку», «сыплюцца кроплі дробна і часта», «ссохлі травы, ўсе павяла» і г. д. I толькі ў вершы «Адлет жураўлеў» пранізліва-шчымлівы матыў расстання з летам, пераходзячы ў лірычную, філасофскую тэму вечнага кругабегу жыцця, недаўгавечнасці шчасця, глыбока кранае сэрца. Гэта адзін з тых вершаў, які выяўляе ў Коласе паэта вельмі глыбокага, бліскучага, здольнага перадаць самыя тонкія адценні чалавечых перажыванняў:

У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.

Меншыцца шнурочак,
У паднеб'і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг — і прападае.

I стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што — сам не знаеш.

Вершы падобныя «Адлёту жураўлёў», уражваюць сваёй першароднасцю, глыбінёй пачуцця, перажывання. Тут мы маем выпадак, калі не вельмі патрэбны яркія тропы, асацыяцыі, эпітэты, параўнанні, калі паэт дасягае глыбокага паэтычнага уздзеяння, шчасліва знайшоўшы рытмічны ключ,настрой і дакладныя, зразумелыя ўсім вобразы:
Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.

Пейзажнымі  вершамі Колас малюе паэтычны воблік зямлі, краю, у якім прадветку жыве родны яму народ. Так здарылася, што да прыходу ў беларускую літаратуру Купалы і Коласа толькі ў казках, песнях нешта было сказана пра рэчку-рэчаньку, цёмны лес, месячык на небе, поле, лугі-сенажаці. Кніжная літаратура, лірычная паэзія гэтых тэм не кранала.
Якуб Колас меў чулае, уражлівае сэрца. Родная прырода глыбока хвала яго. Ён адчуваў, што малюнкі роднай зямлі, нікім яшчэ не апетыя, не паказаныя не толькі свету, але і карэннаму насельніку, жыхару краю, тояць у сабе вялікую паэзію. Паэзію гэтую трэба было раскрыць, як бы выставіць на агляд сабе і людзям. Не адзін раз спавядаецца ў гэтым сваім адчуванні паэт:
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,
Рэчкі, курганы, лясы,
Поўныя смутку і жальбы нядолі;
Поўныя сумнай красы?

Існавала яшчэ адна прычына, якая вымагала ад паэта гэтак настойліва,  паслядоўна расказваць пра родны край, спявагочы яму час ад часу нават узнёслыя гімны. Пра Беларусь здаўна бытавала думка як пра край забіты,  гнілы, дзе толькі туманы, балоты — і ніякай прыгажосці. Несправядлівую  гэтую думку трэба было абвергнуць. Але паэтызацыя, узвышэнне роднай зямлі ніколі не былі ў Коласа павярхоўныя.
Малюючы воблік роднага краю, паэт вельмі часта паказвае, як прыроднае, прыгожае сутыкаецца з грамадскім, сацыяльным. Мы  бачылі: радасць, захапленне выклікаюць усход і заход сонца, іншыя шматлікія  праявы жыцця прыроды.
Але ў вершах з малюнкамі побыту селяніна радасць саступае месца глыбокаму смутку. Чаму так? Паспрабуем разабрацца. Лірычны герой, які ўмее любавацца прыгажосцю прыроды, гэта, вядома, чалавек з развітым пачуццём асобы. Атмасфера першай рускай рэвалюцыі наогул узняла пачуццё асобы ў працоўным народзе, у прыватнасці, сярод сялянства. Патрыярхальная вёска, знешні выгляд якой амаль не змяніўся з часоў прыгону, не вельмі радавала самога селяніна, не кажучы пра інтэлігента з сялянскага асяроддзя, якім уяўляецца лірычны герой паэзіі Коласа:

Між узгоркаў над ракою
Выглядае сіратою
Наша беднае сяло.
Убраў стрэхі мох калматы,
Набок скрыўленыя хаты,
Як бы ў дол яно ўвайшло.
(«Наша сяло»)

Матыў, які пераходзіць з верша ў верш,— матыў журботы: у хатах,  што збіліся, «як авечкі ў летні жар», дзе «пагніло бярвенне ў сценах, вырас мох на стрэсе», у вёсках, якія сумна пазіраюць на свет, не можа быць сапраўднага чалавечага шчасця. I ў той жа час не можа лірычны герой не любіць гэтыя хаты. Бо з імі ён звязаны сваім паходжаннем і жыццём. Гэта яго родны край:

Як мне мілы тыя хаты,
Дзе красуе мох калматы
На старэнькай стрэсе;
Гоман вузкіх ніў у полі,
Скібы жоўтыя і ролі,
Пташак спеу па лесе...

...Там я вырас, ўзгадаваўся,
Дзе спрадвеку заснаваўся
I бруіць дрыготна
Жаль вялікі і пакута,
Дзе пануе гора люта
I нуда разліта.
I я зросся з гэтым горам,
Як віхры-вятры з прасторам,
Як з загонам жыта...
(«Роднаму краю»)

GOUB
Создание сайтов ЕкатеринбургШаблоны сайтовПоиск товаров - справочник цен, каталог магазинов, прайс-листыБесплатные шаблоны дизайна деловых сайтов