КРЫНІЦЫ Б`ЮЦЬ З ГЛЫБІНЬ
 
Сучасны… Беларускі… Народны…
Кругі жыцця
Феномен мастацкай індывідуальнасці
Служэнне Беларусі
Просты і шчыры ў кожным слове
Пра чалавека з пазіцыяй
Нашчадкам ў спадчыну
Каб ажыла эпоха
Гомельская областная универсальная библиотека имени Ленина
г. Гомель пл. Победы 2а
goub.org Яндекс.Метрика
 

СЛУЖЭННЕ БЕЛАРУСІ

 

1 2 3 >>>

Пейзажная лірыка Якуба Коласа

Іван Навуменка

Якуб Колас— не выключэнне з кагорты  паэтаў, якія спрадвечна ўсхваляюць айчыну, родную зямлю. Але, паўтараем, пры ўсім гэтым беларускі паэт выконваў і звышзадачу, абумоўленую сацыяльнымі і нацыянальнымі патрабаваннямі народа ў перыяд першай рускай рэвалюцыі.
Паэт раскзвае літаральна пра ўсе асяродкі жыцня і дзейнасці свайго сялянскага  простага народа. Не ведаем, ці ёсць другі паэт на зямлі, які б здолеў, напрыклад, напісаць лірычны, прасякнуты добрай, шчырай сардэчнасцю верш, прысвечаны сялянскаму гумну. Колас напісаў. Верш «Наша гуменца» ўзнік не выпадкова. Хто ведае сялянскае жыццё, таму лёгка зразумець, што гумно якраз той асяродак, які сведчыць пра зажытак альбо беднасць селяніна. У гумно звозіцца збожжа, там яго сушаць, малоцяць, веюць. Там часам і сена складваецца, яно пахне зёлкамі лесу і лугу.
У падстрэшшы гумна лепіць гняздо ластаўка, а на страсе асталёўваецца бусел. Ластаука, бусел — птушкі для селяніна светлыя, жаданыя, яны як бы аздабляюць  яго жыццё.
У вольны час ад работы дзень ці ў свята гаспадар не знойдзе лепшага зацішнага месца , чым у гумне на сене. Тут ен можа падумаць пра свае жьццё-быццё, памарыць:

Добра мне тут, мне тут міла,
Родна ўсё і блізка.
Тут хлябок мой, мая хата
I мая калыска.

Аб’екты многіх коласаўскіх вершаў пры ўсей сваей утылітарнасці як бы нясуць у сабе  дадатковы паэтычны сэнс. 3 усіх дрэў, напрыклад, якія Колас апаэтызаваў, на першым плане дуб, вярба і ліпа. Пра дуб і вярбу напісана нават па два вершы. Вобразы гэтыя маюць назыўны сэнс: дуб — сіла, магутнасць, вярба як бы асацыіруецца з вобразам адзінокай, пакінутай дзяўчынкі. Кожны паэт цягнецца да выключнага, яркага, нават, калі хочаце экзатычнага. Раўнінная славянская зямля, якая ўзгадавала талент Коласа, багатая выключнымі асяродкамі, дзе маглі тварыцца незвычайныя з’явы, цуды. У народных казках, легендах, розных паняверках асяродкі гэтыя таксама займаюць вялікае месца.
У лесе малюе нам паэт, няма разбойнікаў, страшных звяроў, у Коласавай рэчцы не плешчуцца русалкі, а цёмнай ноччу не паяўляюцца здані і прывіды. Але вобраз лесу ў лірьшы Коласа авеяны вэлюмам загадкавасці, таямнічасці. Лес нібыта жыве сваім самастойньм, схаваным ад чалавека жыццём:
Пераблытаны галіны
У адзін шалаш жывы...
Лес! Аб чым шумяць вяршыны?
Лес! Што шэпчаш, векавы?

Толькі ж лес гудзе-ракоча
Цемнай шапкай верхавін,
Толькі ж лес сказаць не хоча,
Што ен ведае адзін.
(«Лес»)

Рэчка ў Коласа вельмі канкрэтная—Неман, які «перарэзаў край... родны беларуса-мужыка», і пяе паэт хвалу слаўнаму Нёману перш за ўсё як працаўніку, другу, карміцелю чалавека. У вершы пра Нёман досыць выразна чуваць водгласы рускіх песень пра Волгу і ўкраінскіх — пра Дняпро.
Сапраўдны паэтычны шэдэўр — коласаўскі верш «Ручэй». Колькі ў ім   замілаванасці, цеплыні, яркай маляўнічасці! Есць нешта вельмі беларускае,  мяккае ў вобразах гэтага верша, які школьнікі пачынаюць завучваць на памяць з першых год навучання. «Ручэй» — прыклад верша, які нібы сатканы толькі з аднаго паэтычнага пачуцця. Сэнсавая тэма ў ім амаль адсутнічае. Паспрабуем пераказаць верш. Між алешын, кустоў бяжыць ручэй, над ім схіляецца вярба, у ім адбіваюцца кусты, абступаюць ручэй асака, чароты, ноччу глядзіцца ў яго зорка... Як бачым, атрымалася з пераказу даволі пасрэдная проза, якая вельмі многа траціць у маляўнічасці ў параўнанні з паэтычнымі радкамі. Нельга, немагчыма такія вершыгі казаць.
У пейзажнай лірыцы Коласа, зрэшты, нямала твораў філасофскі-сузіральных, у якіх на першым плане пачуцці лірычнага героя, выкліканыя неабдымнасцю, бясконцасцю, загадкавасцю сусвету:

Між палёў шырокіх
Я адзін стаю,
Ахваціла ціша
Усю душу маю.

Ночанька мая ты,
Водблеск глыбіні!
Ты душу чаруеш
Спевам цішыні.

Многа ў гэтым спеве
Водгукаў жывых,
Іх не зловіш вухам,
Чуеш сэрцам іх...
(«Ноч»)

У лірыцы Якуба Коласа, якая падрыхтавала з'яўленне паэм «Новая зямля» і «Сьмон-музыка», дзе прырода таксама паўстае паўнацэнным, шматаблічным героем, вельмі многа тонкіх, няўлоўных адчуванняў. Лірычны герой найперш паяўляецца ў пейзажнай лірыцы, бо ў вершах грамадзянскага цыкла ён асоба сумарная, збіральная і гаворыць ад імя ўсёй сялянскай супольнасці. Душа лірычнага героя пейзажных вершаў як бы шырока раскрыта для ўспрымання прыгажосці, разлітай у навакольным свеце. Тысячы выдатных імгненняў здольна ўбачыць, запомніць, увасобіўшы ў мастацкім слове, гэтая чулая, уражлівая душа. Якуб Колас сваёй пейзажнай лірыкай, як пазней шматлікімі іншымі творамі, выдатна засведчыў, што працоўнаму народу, чалавеку з сацыяльных нізоў даступна самае тонкае бачанне, адчуванне прыгажосці навакольнага свету, прыроды, што пад сялянскай страхой, пад зрэбнай кашуляй можа біцца трапяткое, чулае сэрца вялікага мастака.

 

    Спіс літаратуры:

     

     

    • Навуменка, І. “Казкі жыцця” Якуба Коласа / Іван Навуменка // Роднае слова. – 2002. - № 8. – С. 19-22.
    • Навуменка, І. Уладзімір Жылка / Іван Навуменка // Роднае слова. – 2000. - № 2. – С. 9-12.
    • Навуменка, І. Пейзажная лірыка Якуба Коласа / Іван Навуменка // Полымя. – 1981. - № 5. – С. 221-232.
    • Іскрык, У. Духоўны здабытак народа: [пра кнігі Івана Навуменкі “Янка Купала. Духоўны воблік героя” і “Якуб Колас. Духоўны воблік героя”] / Уладзімір Іскрык // ЛіМ. – 1972. – 27 кастр. – С.

GOUB
Создание сайтов ЕкатеринбургШаблоны сайтовПоиск товаров - справочник цен, каталог магазинов, прайс-листыБесплатные шаблоны дизайна деловых сайтов