КРЫНІЦЫ Б`ЮЦЬ З ГЛЫБІНЬ
 
Сучасны… Беларускі… Народны…
Кругі жыцця
Феномен мастацкай індывідуальнасці
Служэнне Беларусі
Просты і шчыры ў кожным слове
Пра чалавека з пазіцыяй
Нашчадкам ў спадчыну
Фотастаронка
Каб ажыла эпоха
Гомельская областная универсальная библиотека имени Ленина
г. Гомель пл. Победы 2а
goub.org Яндекс.Метрика
 

ФЕНОМЕН МАСТАЦКАЙ ИНДЫВІДУАЛЬНАСЦІ

 

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 >>>

ТЭКСТАЎТВАРАЛЬНАЯ РОЛЯ ЗАГАЛОЎКА
Ў АПАВЯДАННІ I. НАВУМЕНКІ «ВАСЯ-БЛІЦКРЫГ»

Г.М. Бяляева (Рэчыца, Беларусь)

Праблема функцыянавання загалоўкаў у мастацкім тэксце неаднаразова прыцягвала ўвагу многіх вучоных (С. Бут-Гусаім, Л. Жураўская, Ю. Карпенка, В. Кухарэнка, I. Лепешаў, Г. Мезенка, А. Рогалеў, С. Фамічоў, В. Фанякова, В. Шур і інш.). Загаловак лічаць першым парадыгматычным знакам (аўтаномным сегментам) тэксту, які мае ініцыяльную, заўсёды моцную пазіцыю, максімальна функцыянальную загружанасць, якая ўплывае на ўсе астатнія катэгорыі тэксту - мадальнасць, канцэптуальнасць, працягласць і інш. [2].
Улічваючы шматлікія сэнсавыя асаблівасці гэтых "галоўных кампанентаў" любога мастацкага тэксту, даследчыкі такіх адзінак выдзяляюць наступныя іх тыпы: прадметна-апісальныя загалоўкі, вобразна - тэматычныя, ідэйна-характарыстычныя, ідэйна-тэматычныя (полівалетныя). Усе яны выконваюць так званую праспектыўную функцыю, таму што ўяўляюць сабой своеасаблівы сціслы план-праспект твора. Антрапонімы-загалоўкі ў "чыстым выгладзе" (не ў складзе словазлучэнняў, аформленых па тыпу дапасавання ці кіравання) складаюць асобную групу: іх нельга аднесці ні да аднаго з гэтых тыпаў, таму што яны не выконваюць праспектыўнай функцыі (не адлюстроўваюць ні тэму, ні ідэю твора ці прадастаўляюць вельмі малы "праспект", які не дазваляе скласці ўяўленні аб праблематыцы тэксту [4].
Актуальнасць тэмы вызначаецца важнасцю вывучэння антрапонімаў як лексічнай падсістэмы, якая дапамагае спасціжэнню глыбіннага сэнсу твора. Аўтарскі тэкст закончаны і таму адносна самадастатковы. Такім чынам, самадастатковая і моўная сістэма, дзе матэрыялізоўваюцца погляды пісьменніка на жыццё, у аснове якіх ляжаць яго неўсвядомленыя адносіны да быцця [5]. Тэкст літаратурнага твора - гэта вынік эстэтычна арганізаванай індывідуальнай моўнай дзейнасці пісьменніка. А "ўсякае ўласнае імя, як імя кампазіцыйна значымага персанажа, заўседы суаднесена са зместам цэлага мастацкага твора, дзе яно з'яўляецца ключавым" [6,28], адлюстроўвае светапогляд аўтара, яго ідэалогію, традыцыі грамадства. Несумненна, што галоўны кампанент анамастычнай прасторы твора – загаловак, у якім зашыфравана важная і істотная інфармацыя. Звычайна сэнс загалоўка, на думку I. Лепешава, можа быць высветлены толькі пасля ідэйна-тэматычнага разгляду твора. Відавочна, загаловак да прачытання твора і пасля яго прачытання ў плане змястоўнасці зусім не адно і тое ж [4,36]. "Тэкст выступае як індывідуальная, распаўсюджаная "перыфраза" загалоўка, загаловак у сваю чаргу ўяўляе сабою калі не перыфразу.., то некаторую "жахліва ўшчыльненую" абрэвіятуру тэксту" [1,194].
Неабходнае патрабаванне да рэалістычнага твора – гэта адлюстраванне рэчаіснасці праз прызму эстэтычнай ацэнкі, пры гэтым на працягу твора адбывацца паступовае паглыбленне вобраза. Паказ працэсу развіцця немагчымы без рознабаковага апіcання сутнасці персанажа і можа адбывацца ў тым ліку і праз палітру онімаў, якія пісьменнік выкарыстоўвае пры найменні. Наяўнасць такіх сістэм антрапонімаў абавязкова павінна ўлічвацца пры асэнсаванні адносін аўтара да свайго героя ў пэўны момант: выбраная анамастычная адзінка ўспрымаецца на фоне іншых онімаў з гэтай жа парадыгмы, таму яе выбар адлюстроўвае дадатковыя характэрныя рысы вобраза. Выкарыстанне адной з многіх формаў наймення "тэкставай вяхі" [3] ў якасці загалоўка ўказвае на дамінантнае становішча ў парадыгме, і ўсведамленне прычын такога выбару з'яўляецца ключом да разумення канцэптуальнай аўтарскай думкі.
I. Навуменка неаднаразова выкарыстоўваў антрапонімы ў "чыстым выглядзе" ў якасці бібліонімаў. Часцей за ўсё гэта ўласныя імёны ("Вераніка", "Куліна з Чарнігава", "Сідар і Гарась "Мой сябар Пятрусь"), радзей - спалучэнні ўласнага імя і мянушкі ("Вася-Бліцкрыг", "Сямен Гуляш").
Намі падлічана, што ў апавяданні I. Навуменка "Вася-Бліцкрыг" сістэма найменняў галоўнага героя складаецца з 5 адзінак: Вася, Вася Біклага, Бікл Вася-Бліцкрыг, Бліцкрыг. 3 усёй колькасці выпадкаў называння галоўнага героя (123) онім Вася і вытворныя ад яго былі ўжыты 70 разоў (57%), Бліцкрыг - 38 (31 Вася-Бяіцкрыг – 9 (7%), Біклага – 5 (4%), Вася Бікла 1 (~1%). Як бачым, у творы пераважаюць моманты, калі аўтар бачыць у сваім героі то Васю, то Бліцкрыга. Відавочна, што антрапонім Вася-Бліцкрыг не самы ўжывальны, але ён аб'ядноўвае ў свабй структуры найбольш ужывальныя антрапонімы (уласнае імя Вася і мянушку Бліцкрыг). Онім Бліцкрыг узнік у выніку семантычнай анімізацыі шляхам метафарычнага пераносу ад назвы вайны Бліцкрыг (у перакладзе з ням. "маланкавая вайна") і адносіцца да онімаў, якія валодаюць "гістарычнай" памяццю, утрымліваюць інфармацыю, звязаную з культурнай прасторай сваёй эпохі. Цікавым з'яўляецца сінтаксічнае афармленне састаўнога оніма: імя і мянушка запісаны праз дэфіс, хаця ў іншых творах I. Навуменкі сустракаецца асобнае напісанне падобнай антрапаформулы. Напрыклад, у рамане "Сасна пры дарозе": "...на пераездзе паяўляецца леспрамгасаўскі вартаўнік Кузьма Шнапс. Прозвішча ў Кузьмы інакшае, але яго лепш ведаюць пад гэтым, і ён не крыўдуе, калі яго так завуць" [7,17], у апавяданні "Сямён Гуляш": "Сямён быў ціхі, бяскрыўдны, нікалі не сварыўся з суседзямі. Наогул быў у добрай згодзе з усім светам... За Сямёнам не было грахоў, апрача некоторого лайдацтва і жадання пусціць пыл у вочы наконт уласнай асобы. Быў ён сынам бабылкі, атрымаў ад маці хатку на курынай ножцы. Можа, тому стараўся выхваляцца, чыста апранацца, нават на службу хадзіў у святочным чыгуначным касцюме. - Вот паабедаў у сталоўцы, - гаварыў мужчынам Сямён. – З'еў суп-пюрэ, катлет і мясны гуляш... За такую похвальбу і празвалі – Сямён-Гуляш”. [18,142].
У апавяданні "Вася-Блщкрыг" прасочваецца дынамічны працэс духоўнага переходу галоўнага героя з прасторы (праз "Вася Біклага", "Біклага", "Вася-Бліцкрыг") у прастору "Бліцкрыг". Падставы для такога меркавання дае падлік суадносін выкарыстання онімаў у першай і апошняй главах апавядання. У першай главе найбольш часта ўжываецца антрапонім Вася - ён ужыты ў 56% ад выпадкаў онімаўжыванняў, Бліцкрыг – у 38%, Вася-Бліцкрыг - у 6%. У апошняй главе ўласнае імя Вася не ўжываецца наогул: сустракаюцца толькі дзве формы наймення - Бліцкрыг (78%) і Біклага (22%). Выкарыстанне оніма Біклага абумоўлена адсутнасцю выбару для аўтара іншай анамастычнай адзінкі з-за фактычнай неабходнасці даведацца прозвішча персанажа: "Слухай, друг, тваё прозвішча часам не Біклага? - спытаў раптам незнаемы. - Біклага, а што?". Відавочна, што пры магчымасці выбару наймення ў першай главе I. Навуменка аддаваў перавагу антрапоніму Вася, а ў апошняй - Бліцкрыг. Вядома, што ў мове мастацкай літаратуры мянушкі і ўласныя імёны шырока выкарыстоўваюцца для дыферэнцыяцыі станоўчага і адмоўнага ў паводзінах персанажаў: уласнае імя ўжываецца тады, калі пісьменнік дадатна характарызуе персанаж, мянушка ж -пры апісанні нейкіх адмоўных якасцей, рысаў характару.
Мяркуецца, што напісанне антрапаформулы Вася-Бліцкрыг праз дэфіс (у адрозненне ад утварэнняў па той жа схеме "імя + мянушка" Кузьма Шнапс, Сямён Гуляш), можна вытлумачыць імкненнем аўтара падкрэсліць, што онім Бліцкрыг займае кантактнае становішча паміж уласнымі назоўнікамі і агульнымі: як агульны назоўнік ён выконвае функцыю прыдатка да ўласнага назоўніка Вася, стаіць пасля яго, таму і пішацца праз дэфіс. Разгляд адзінкі Бліцкрыг у якасці апелятыва прыводзіць да вываду, што ў апавяданні выказваецца думка аб тыповасці персанажа, такім чынам, на яго прыкладзе апісваецца пэўная грамадская з'ява. Такое меркаванне падмацоўваецца і выбарам пісьменнікам для гэтага героя вельмі распаўсюджанага на Беларусі імя Вася. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў апавяданні з магчымых варыянтаў (напрыклад, Васіль, Вася, Васька) I. Навуменка выкарыстоўвае толькі адзін: Вася. Як вядома, кожная форма антрапоніма мае здольнасць выражаць шматлікія эмацыйна-вобразныя значэнні. Традыцыйна выкарыстанне афіцыйнага Васіль паказвае павагу да персанажа, Васька - на добразычлівыя або, наадварот, прыніжаючыя, несур'езныя адносіны да яго. Такім чынам, выбарам формы антрапоніма пісьменнік падкрэслівае сур'ёзнасць паказанай ім праблемы.
Дадатковыя канатацыі яшчэ больш узмацняюцца пры наяўнасці адпаведнай сінтагматыкі. Напрыклад, у апавяданні пры антрапоніме Вася ўжываюцца словазлучэнні любімец школы; зацяты, бясстрашны ён чалавек; лічыўся найвыдатнейшым актывістам; быў цвярозы; кавалер ніштаваты; побач з "Бліцкрыг" – дурны гэты Бліцкрыг; шалёны нейкі; зайздрослівы; п 'яны, чырвоны, з пасалавелымі вачамі.
У тэксце выяўляецца і супрацьпастаўленне онімаў Вася і Біклага: У час арыштаў на станцыі стаяў эшалон з мабілізаванымі ў Германію. Вася, нікога (з падпольшчыкаў) не папярэдзіўшы, сеў у вагон. Праз чатыры гады Біклага вярнуўся ў мястэчка; Менавіта ён (Шавалонка) і ўгаварыў інстытуцкае начальства прыняць Васю на вучобу ў пачатку другого семестра. Але ўжо ў концы гэтага самага семестра Біклагу з інстытута выключылі. Улез у незаконны гандаль, меў два прыводы ў міліцыю.
Такім чынам, антрапонімы адыгрываюць важную ролю ў фармаванні падтэксту, дапамагаюць глыбей зразумець адносіны аўтара да героя.

Літаратура
1. Григорьев, В. П. Поэтика слова / В. П. Григорьев. - М.: Наука, 1979. - 343 с.
2. Кухаренко, В. А. Имя заглавного персонажа в целом художественном тексте / В. А. Кухаренко // Русская ономастика ун-т. - Одесса, 1984. - С. 117-124.
3.Мезенка, Г. М. Беларуская антрапанімія: вучэбны дапаможнік / Г. М. Мезенка (навук. рэд.) [і інш.]. - Віцебск: УА "ВДУ П М. Машэрава", 2009. - 254 с.
4. Рогалев, А. Ф. Имя и образ: Художественная функция имен собственных в литературных произведениях и сказках / Рогалев. - Гомель: Барк, 2007. - 224 с.
5. Фоменко, И. В. Художественный мир и мир, в котором живет автор / И. В. Фоменко, Л. П. Фоменко // Литературный текст. Проблемы и методы исследования: сб. науч. тр. / Твер. гос. ун-т. - Тверь, 1998. 6. Фонякова, О. И. Имя собственное в художественном тексте. - Л.: ЛГУ, 1990. -104 с.
7. Навуменка, 1. Сасна пры дарозе: раман; любімы горад: аповесць: для ст. шк. узросту / I. Навуменка. - Мінск: Беларусь, 460 с.
8. Навуменка, I. Гасцініца над Прыпяццю: аповесці і апавяданні / І. Навуменка. - Мінск: Маст, літ., 1994. - 253 с.

Асяроддзе талентаў

Алена Мартыненка (Гомельскі ўніверсітэт)

Прэзентацыя першага тома «Збору твораў у 10 тамах» народнага пісьменніка Беларуси Івана Навуменкі адбылася ва ўніверсітэце напярэдадні дня нараджэння нашага славутага земляка.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову па ўвекавечанні памяці Івана Якаўлевіча Навуменкі. У шэрагу шматлікіх мерапрыемстваў прадугледжана выданне збору твораў народнага пісьменніка ў 10 тамах у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Прэзентацыя сабрала ў канферэнц-зале ГДУ родных Івана Якаўлевіча, прадстаўнікоў выдавецтва, бібліятэк, землякоў, навукоўцаў-даследчыкаў, студэнтаў. Арганізатарам выступіла кафедра беларускай літаратуры на чале з І. Ф. Штэйнерам (які быў добра знаёмы з І. Я. Навуменкам) сумесна са спецыялізаванай Славянскай бібліятэкай. Старшыня Прэзідыума Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАНБ, д.т.н., прафесар Ю. М. Плескачэўскі ўзгадваў асяроддзе, у якім жыў і працаваў Іван На вуменка, асабістыя ўражанні ад зносін з народным пісьменнікам.
Рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Аксана Спрынчан расказвала пра работу над першым томам збору твораў I. Я. Навуменкі, зачытвала любімыя ўрыўкі. Уплыў асобы і творчасці Івана Навуменкі аказаўся вельмі значным, асабліва на жыхароў Васілевічаў Рэчыцкага раёна, дзе нарадзіўся пісьменнік. Пра гэта гаварыла яго зямлячка супрацоўнік НАНБ Валянціна Карэліна.
Прадмову да збору твораў І. Я. Навуменкі напісаў яго сын – кандыдат філалагічных навук, дацэнт БДУ Павел Іванавіч, які назваў творы бацькі чэснымі кнігамі пра свой час. Дачка Валерыя Іванаўна, кандыдат медыцынскіх навук, вучоны-афтальмолаг дзялілася ўспамінамі пра сваё дзяцінства.
Першы том збору твораў Івана Якаўлевіча Навуменкі, у які ўвайшлі апавяданні і нарысы, напісаныя у 1946-1972 гадах, ва ўрачыстай абстаноўцы перадалі кіраўнікам бібліятэк Гомельшчыны, Музея гісторыі горада Гомеля, навукоўцам, кафедры беларускай літаратуры нашага ўніверсітэта, студэнтам.
На мерапрыемстве прадставілі таксама зборнік навуковых прац «Спадчына І. Я. Навуменкі», падрыхтаваны па матэрыялах міжнароднай канферэнцыі «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах», якая праводзілася восенню мінулага года і была прысвечана памяці народнага пісьменніка. Зборнік выйшаў у выдавецтве ГДУ імя Ф. Скарыны.

Фота У. Чысціка
На здымку: аўтографы ад сына пісьменніка

Спіс літаратуры

    • Бяляева, Г.М. Тэкстаўтваральная роля загалоўка ў апавяданні І. Навуменкі “Вася-Бліцкрыг” / Г. М. Бяляева // Текст. Язык. Человек: неделя русской филологии в Мозырском педагогическом университете И. П. Шамякина: [доклады VI Международной научной конференции, 23-27 мая 2011 г., г. Мозырь]: сборник научных трудов: в 2 ч.Ч. 2. – Мозырь: МГПУ, 2011. – С. 34-35.
    • Васючэнка, П. Салдаты вярнуліся: ваенная проза Івана Навуменкі / Пятро Васючэнка // Роднае слова. – 2005. - № 1. – С. 6-10.
    • Гарадніцкі, Я. А. Сістэма топасаў у раманах Івана Навуменкі “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” / Я. А. Гарадніцкі // Весці НАН Беларусі. Сер. Гуманітарных навук. – 2006. - № 4. – С. 94-98.
    • Гардзей, В. Вялікімі сталі таполі юнацтва / Віктар Гардзей // Маладосць. – 1995. - № 2. – С. 221-226.
    • Гардзей, В. Вялікімі сталі таполі юнацтва : літаратурна-крытычны нарыс / Віктар Гардзей // Настаўніцкая газета. – 2001. – 15 лют. – С. 4. ; 17 лют. – С. 4.
    • Генька, М. “Сасна пры дарозе…” / Міхась Генька // ЛіМ. – 2001. – 22 чэрв. – С. 6.
    • Гніламёдаў, Ул. Дыханне часу, лёс пакалення / Уладзімір Гніламёдаў // Полымя. – 1967. - № 7. – С. 250-252.
    • Дзюбайла, П. Сталасць: Івану Навуменку – 60 / Павел Дзюбайла // Беларусь. – 1985. - № 2. – С. 24-25.
    • Жук, А. “Трымаюся бліжэй да перажытага…” / Алесь Жук // Народная асвета. – 1985. - № 2. – С. 65-66.
    • Каваленка, У. П. Памяць сэрца : аб прататыпах трылогіі І. Навуменкі / У. П. Каваленка // Беларуская літаратура. Вып. 8. – 1980. – С. 79-89.
    • Карпава, Л. Колеравая карціна мастацкага свету ў ранняй прозе Івана Навуменкі: апавяданні “Новая хата”, “Жуль Верн”, “Семнаццатай вясной”, “Рыжыя коні” / Людміла Карпава // Роднае слова. – 2007. - № 2. – С. 12-15.
    • Лаўшук, С. Год змагання і славы / Сцяпан Лаўшук // Полымя. – 1975.  -№ 6. – С. 239-243.
    • Літвінаў, Р. К. Духоўны воблік героя ў творах І. Навуменкі для юнацтва / Р. К. Літвінаў // Беларуская літаратура. – Вып. 6. – 1978. – С. 127-137.
    • Мартыненка, А. Асяроддзе талентаў: [адбылася прэзентацыя першага тома “Збору твораў у 10 тамах” народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі] / Алена Мартыненка // Гомельскі ўніверсітэт. – 2013. – 21 лютага. – С. 3.
    • Марціновіч, А. З вышыні пражытага: штрыхі да творчага партрэта Івана Навуменкі / Алесь Марціновіч // Роднае слова. – 2000. – № 2. – С. 4-8.
    • Марціновіч, А. З памяццю аб вялікай вайне / Алесь Марціновіч // ЛіМ. – 2000. – 11 лют. – С. 6.
    • Марціновіч, А. Памяць маладых гадоў / Алесь Марціновіч // Полымя. – 1986. - № 4. – С. 211-214.
    • Мішчанчук, М. Салдаты самай вялікай вайны: творчасць Івана Навуменкі / Мікола Мішчанчук // Роднае слова. – 2007. - № 2. – С. 52-58.
    • Навумовіч, У. А. Эвалюцыя светабачання маладога пакалення ў прозе Івана Навуменкі / У. А. Навумовіч // Беларуская мова і літаратура. – 2008. - № 6. – С. 20-27.
    • Піскун, Л. А. З пазіцый народнасці і гуманізму / Л. А. Піскун // Беларуская літаратура. Вып. 13. – 1985. – С. 74-83.
    • Піскун, Л. А. На пачатку літаратурнай дарогі / Л. А. Піскун // Народная асвета. – 1982. - № 4. – С. 77-79.
    • Піскун, Л. А. Праблема характару ў “ваенных” апавяданнях Івана Навуменкі / Л. А. Піскун // Беларуская літаратура. Вып. 12. – 1984. – С. 36-45.
    • Піскун, Л. Коласаўскія традыцыі ў творчасці народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі / Людміла Піскун // Наша слова. – 2002. – 13 лют. – С. 3.
    • Піскун, Л. Феномен мастацкай індывідуальнасці: агляд творчасці Івана Навуменкі / Людміла Піскун // Роднае слова. – 1995. - № 2. – С. 7-13.; № 3. – С. 11-14.
    • Праскаловіч, В.У. Рэалізацыя асобасна арыентаванага падыходу ў працэсе вывучэння твораў І. Навуменкі / В.У. Праскаловіч // Беларуская мова і літаратура. – 2008. - № 6. – С. 15-19.
    • Прыгодзіч, З. Вернасць сваёй тэме / Зіновій Прыгодзіч // Полымя. – 1981. - № 4. – С. 246-250.
    • Рашэтнікава, Н. Б. Маральнае выхаванне асобы на прыкладзе рамана І. Навуменкі “Сасна пры дарозе” / Н. Б. Рашэтнікава // Беларуская мова і літаратура. – 2008. - № 6. – С. 12-15.
    • Станкевіч, Р. Астравы памяці: штрыхі да творчага партрэта Івана Навуменкі / Роза Станкевіч // Беларусь. – 1985. - № 9. – С. 24-25.
    • Юрчык, Л. “Любімы горад” / Лявон Юрчык // ЛіМ. – 1999. – 15 кастр. – С. 6.

                                                                             

GOUB
Создание сайтов ЕкатеринбургШаблоны сайтовПоиск товаров - справочник цен, каталог магазинов, прайс-листыБесплатные шаблоны дизайна деловых сайтов